Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

1 да Карынцянаў, 13 1-ы ліст да Карынцянаў, 13 глава

1 Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я — медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
2 І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, — я нішто.
3 І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы — ніякай мне з гэтага карысці.
4 Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
5 не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае благога,
6 не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе,
7 усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
8 Любоў ніколі не знікае. А вось, прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды занепадуць.
9 Бо мы часткова пазнаём і часткова праракуем.
10 Калі ж надыдзе дасканалае, тады знікне тое, што частковае.
11 Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, пазбыўся таго, што дзіцячае.
12 Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.
13 Дык цяпер трываюць гэтыя тры: вера, надзея і любоў; але большая з іх — любоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 13 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.