Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

1 да Карынцянаў 10 1-ы ліст да Карынцянаў 10 раздзел

1 Не хачу, браты, каб вы не ведалі, што нашы бацькі ўсе былі пад хмараю, і ўсе перайшлі праз мора,
2 ды ўсе ахрысціліся ў Майсея ў хмары і ў моры,
3 і ўсе спажывалі тую самую духоўную страву
4 і пілі тое самае духоўнае пітво. Пілі, вось, з духоўнай скалы, што ішла за імі, а тая скала — Хрыстос.
5 Але большасць з іх не ўпадабаў Сабе Бог, таму палеглі яны ў пустыні.
6 А гэтыя падзеі сталі прыкладам нам, каб не былі мы ахвотныя да зла, як яны ахвотныя былі.
7 Не будзьце таксама, як некаторыя з іх, балванапаклоннікамі, як напісана: «Сеў народ есці, і піць, і весяліцца, і ўзняліся, каб гуляць».
8 І не будзем рабіць распусты, як распуснічалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9 І не будзем выпрабоўваць Хрыста, як і некаторыя з іх выпрабоўвалі ды пагінулі ад змеяў.
10 І не наракайце, як і некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад нішчыцеля.
11 Ды ўсё гэта адбылося з імі для прыкладу і запісана на павучанне для нас, да якіх наблізілася сканчэнне вякоў.
12 Значыць, хай той, каму здаецца, што стаіць, глядзіць, каб не ўпаў.
13 Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.
14 Дзеля гэтага, мае найдаражэйшыя, сцеражыцеся ад пакланення ідалам.
15 Кажу гэта як разумным. Вы рассудзіце самі тое, што гавару.
16 Келіх дабраславенства, які дабраслаўляем, ці не ёсць удзелам у Крыві Хрыстовай? А хлеб, які ламаем, ці не ёсць удзелам у Целе Хрыстовым?
17 Адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы прычашчаемся ад аднаго хлеба.
18 Прыгледзьцеся да Ізраэля паводле цела: ці тыя, што ядуць ахвяры [з ахвярніка], не ёсць удзельнікамі ахвярніка?
19 Што ж я кажу? Ці ахвяра, складзеная ідалам, ёсць чымсьці? Або сам ідал ёсць чымсьці?
20 Не! Аднак тое, што пагане ахвяруюць, дэманам ахвяруюць, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
21 Не можаце піць з келіха Госпада ды з келіха дэманаў; не можаце быць удзельнікамі Госпадава стала і стала дэманаў.
22 Ці ж нам раздражняць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?
23 «Усё мне можна!» Але не ўсё карысна. «Усё мне можна!» Але не ўсё будуе.
24 Хай ніхто не шукае таго, што сваё, але кожны — што блізкага.
25 Дык усё, што на рынку прадаюць, ежце, не сумняваючыся, дзеля супакою сумлення,
26 бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
27 Калі вас запросіць хтосьці з бязверных і захочаце пайсці, дык ежце ўсё, што вам пададуць, без даследавання дзеля сумлення.
28 Але калі б хто сказаў вам: «Гэта ахвяра ідалам», — не ежце з увагі на таго, хто перасцярог, ды з увагі на сумленне. Бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
29 Маю на ўвазе не тваё ўласнае сумленне, але блізкага. Чаму ж чужое сумленне мела б судзіць маю свабоду?
30 Калі я прымаю што з падзякаю, то чаму мяне ліхасловяць за тое, за што я дзякую?
31 Дзеля таго ці вы ясце, ці вы п’яце, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
32 Не будзьце прычынай згаршэння ані для юдэяў, ані для грэкаў, ані для Царквы Божай.
33 Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст да Карынцянаў, 10 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карынцянаў 10 раздзел, слухаць:
1 да Карынцянаў 10 раздзел в переводах:
1 да Карынцянаў 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.