Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян, 13 Першы да Карынцян, 13 глава

1 Калі б я гукаў мовамі людзкімі й ангільскімі, а міласьці ня меў, дык я — медзь зьвінячая і цымбалы гучныя.
2 І калі б я меў прароцтвы, і ведаў усі тайны, і меў усялякае знацьцё, і меў бы ўсю веру, ажно горы перасуваў, а міласьці ня меў, — то я нічога.
3 І калі б раздаў усе меньне свае, і калі б аддаў цела свае на спаленьне, а міласьці ня меў, — дык гэта імне не карысна.
4 Міласьць цярплівая, зычлівая, міласьць не завідная, міласьць не вяльмуецца, не пыхацее,
5 Не заховуецца нялець, ня шукае свайго собскага, ня квеліцца, ня думае ліха,
6 Ня цешыцца зь бяспраўя, але цешыцца з праўды;
7 Усе пакрывае, усяму вера, усяго спадзяецца, у вусім трывае.
8 Міласьць ніколі не перастаець, хоць ё прароцтвы, але перастануць, хоць ё мовы, але перастануць, хоць ё веда, але перастане.
9 Бо мы часткава ведаем і часткава праракаем.
10 Як настане дасканальнае, тады часткавае аддаліцца.
11 Як я быў бязьлеткам, я зюкаў, як бязьлетак, я думаў, як бязьлетак, я разважаў, як бязьлетак; а як стаў мужам, дык пакінаў бязьлетнае.
12 Цяпер мы глядзім, бы пераз шкло, наўманы, але тады відам да віду; цяпер я ведаю часткава, а тады пазнаю, падобна як я супоўна пазнаны.
13 Цяпер трываюць тры: вера, надзея, міласьць; гэтыя тры, але большая зь іх міласьць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы да Карынцян, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.