Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 9 Першы да Карынцян 9 раздзел

1 Ці ня вольны я? Ці не апостал я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Спадара нашага? Ці не мая праца вы ў Спадару?
2 Калі іншым я не апостал, дык запраўды вам; бо пячаць майго апосталства вы ў Спадару.
3 Во мая абарона ад судлівячых мяне.
4 Ці мы ня маем права есьці й піць?
5 Ці ня маем права мець спадарожніцаю сястру жану, як і іншыя апосталы а браты ў Спадару а Кіфа?
6 Або адзін я а Варнава ня маем права не рабіць?
7 І які жаўнер ваюе на свой кошт? Хто, засадзіўшы вінішча, ня есьць пладоў ізь яго? Хто, пасучы чараду, ня есьць малака ад чарады?
8 Ці я кажу гэта палюдзку? Ці й Закон гэтага ня кажа?
9 Бо ў Законе Масеявым напісана: «Не завяжаш пыску валу малоцячаму». Ці праз валы рупіцца Бог?
10 Ці ня супоўна дзеля нас кажацца? Бо нам гэта напісана; бо хто арэць, мае араць із надзеяю, хто малоце, із спадзеваю мець дзель.
11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікае гэта, калі пажнем у вас цялеснае?
12 Калі іншыя маюць у вас права мець дзель, ці не пагатове мы? Мы, адылі, не карыстаем із гэтага права, але ўсе церпім, каб не зрабіць ніякага заміну дабравесьці Хрыстовай.
13 Ці вы ня ведаеце, што працуючыя каля сьвятых рэчаў жывяцца ізь сьвятыні? што слугуючыя ля аброчніка маюць дзель із аброчніка?
14 Гэтак і Спадар загадаў, каб абяшчаючыя дабравесьць жылі з дабравесьці,
15 Але я не карыстаў зь нічога гэтага. І напісаў гэта ня дзеля таго, каб так было імне; бо імне валей памерці, чымся каб хто змарнаваў пахвалу маю.
16 Бо, калі я абяшчаю дабравесьць, дык няма імне чым хваліцца, бо гэта мой абавязак, і бяда імне, калі б я не абяшчаў дабравесьці!
17 Бо калі я раблю гэта самахоць, дык буду мець заплату, але калі не самахоць, дык спаўняю павераны імне ўрад.
18 За што ж імне заплата? За тое, што, абяшчаючы дабравесьць, абяшчаю дарма, не карыстаючы з належнага імне права ў дабравесьці.
19 Бо, будучы вольны ад усіх, я ўчыніў сябе нявольнікам усіх, каб найбалей прыдбаць.
20 І быў да Жыдоў як Жыд, каб магчы прыдбаць Жыдоў; да тых, што пад Законам, як пад Законам, ня будучы сам пад Законам, каб магчы прыдбаць тых, што пад Законам;
21 Да тых без Закону, як без Закону, ня будучы без закону Божага, але пад законам Хрыстовым, каб прыдбаць тых, што без Закону;
22 Да млявых стаў млявым, каб прыдбаць млявых. Да ўсіх я стаў усім, каб спасьці прынамся некатрых.
23 А ўсе гэта раблю дзеля дабравесьці, каб учасьнікам яе быць.
24 Ціж ня ведаеце, што выпераднікі на выперадках бягуць усі, але адзін адзержуе надгароду? Дык бяжыце, каб адзяржаць.
25 Кажны ж дужэль заховуе самавалоданьне: тыя запраўды, каб адзяржаць вянок псавальны, а мы — непсавальны.
26 Затым я бягу ня так, як на няпэўнае, б’юся ня так, быццам б’ю паветра;
27 Але слышу цела свае і няволю яго, каб, абяшчаючы іншым, самому ня быць адхіненым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карынцян 9 раздзел в переводах:
1 да Карынцян 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.