Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў 9 Першае да Карыньцянаў 9 раздзел

1 Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не маё вы дзе́ла ў Госпадзе?
2 Калі для другіх я не апостал, дык-жа для вас; бо пячатка майго апостальства — вы ў Госпадзе.
3 Вось гэткі адказ тым, што судзяць мяне́.
4 Ці мы ня маем улады е́сьці ды піць?
5 Ці ня маем улады ме́ць снадарожніцаю сястру-жонку, як і рэшта Апосталаў, і браты Госпадавы, і Кіфа?
6 Ці адзін я і Варнава ня маем улады непрацаваць?
7 Хто калі служыць на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня е́сьць пладоў яго? Ці хто пасе́ць статак і ня е́сьць малака ад статку?
8 Ці толькі па-чалаве́чаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і закон?
9 Бо ў Майсе́явым законе напісана: не завязвай роту валу малоцячы (Другазаконьне 25:4). Ці аб валох клапоціцца Бог?
10 Ці дзеля нас агулам гаворыцца? Бо гэта дзеля нас напісана, што, хто гарэ, павінен араць з надзе́яй, і, хто малоціць, — з надзе́яй атрымаць, на што спадзяе́цца.
11 Калі мы пасе́ялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажне́м у вас цяле́снае?
12 Калі другія — ўчасьнікі ўлады над вамі, дык ці мы не бале́й? Аднак, мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё це́рпім, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
13 Ці-ж ня ве́даеце, што тыя, хто пры сьвятым працуе, ядуць із сьвятога? Што паслугуючыя пры ахварніку бяруць долю ад ахвярніка?
14 Гэтак і Госпад загадаў тым, што Эвангельле абвяшчаюць, жыць ад Эвангельля.
15 Але я нічым з гэтага не карыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак рабілася для мяне́, бо для мяне́ ле́пей паме́рці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
16 Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, дык няма мне́ славы, бо на мне́ ляжыць абавязак, і гора мне́, калі я не абвяшчаю Эвангельля.
17 Бо, калі ро́блю гэтае свае́й ахвотай, дастану маю нагароду; а калі супраць волі, дык выпаўню абавязак.
18 За што-ж мне́ нагарода? За тое, што, апавядаючы задарма́ Эвангельле, падаю ве́стку аб Хрысьце́, не карыстаючыся мае́ю ўладаю ў Эвангельлі.
19 Бо, будучы вольным ад усіх, я падняволіў сябе́ ўсім, каб больш прыдбаці:
20 для Юдэяў я быў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных я быў, як падзаконны, каб здабыць падзаконных;
21 для нямаючых закону — як беззаконны (ня будучы беззаконным перад Богам, але падзаконным Хрысту), — каб здабыць беззаконных;
22 для нядужых быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб наагул збавіць не́кага.
23 Роблю-ж гэта дзеля Эвангельля, каб быць учасьнікам Яго.
24 Ці ня ве́даеце, што бе́гаючыя на стадыоне бягуць усе́, але нагароду дастае́ адзін? Дык бяжыце, каб дастаць.
25 Кожын, хто змагаецца, узьдзе́ржываецца ад усяго: тыя — каб дастаць вяне́ц тле́нны, а мы — нятле́нны.
26 Вось-жа я бягу, не як на няпэўнае, б’юся, не як паве́тра б’ючы;
27 але я ўсьцішаю і няволю це́ла мае́, каб, прапаве́дываючы другім, самому не астацца нікчэмным.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 9 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Карыньцянаў 9 раздзел в переводах:
1 да Карыньцянаў 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.