Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Карынфянаў, 6 1 да Карынфянаў, 6 глава

1 Як адважваецца хто з вас, маючы справу супроць другога, судзіцца перад няправеднымі, а не перад святымі?
2 Ці вы не ведаеце, што святыя будуць судзіць свет? І калі вамі судзіцца свет, то няўжо вы нявартыя найменшых судоў?
3 Ці не ведаеце вы, што мы будзем судзіць анёлаў, не тое, што справы гэтага жыцця?
4 Дык калі ў вас праходзяць суды па справах гэтага жыцця, то вы саджаеце суддзямі тых, хто нічога не значыць у царкве?
5 На ваш сорам кажу. Так няўжо няма між вас ніводнага мудрага, які б мог рассудзіць між сваімі братамі.
6 А брат з братам судзіцца, прытым перад бязвернымі.
7 Дык гэта для вас прыніжэнне, што вы маеце судовыя справы адзін з адным. Чаму б не лепей заставацца пакрыўджанымі? Чаму б вам лепей не пацярпець шкоду?
8 Але вы крыўдзіце і ашукваеце, і гэта братоў.
9 Ці вы не ведаеце, што няправедныя не атрымаюць у спадчыну Царства Божага? Не падманвайце сябе: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні збачэнцы, ні мужаложнікі,
10 ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхамоўцы, ні грабежнікі — не атрымаюць у спадчыну Царства Божага.
11 І такімі былі некаторыя з вас; але вы былі абмыты, але вы былі асвечаны, але былі апраўданы імем [нашага] Госпада Ісуса Хрыста і Духам нашага Бога.
12 Усё мне дазволена, але не ўсё на карысць; усё мне дазволена, але я нічому не буду падуладны.
13 Ежа для чэрава і чэрава для ежы, але Бог і тое і другое ператворыць у нішто. Цела ж не дзеля распусты, а для Госпада, і Госпад для цела.
14 А Бог і Госпада ўваскрасіў і нас уваскрэсіць Сваёю сілаю.
15 Ці вы не ведаеце, што вашы целы — члены Хрыстовы? Дык, узяўшы члены Хрыстовы, ці зраблю іх членамі распусніцы? Вядома ж не! Ніколі.
16 Ці вы не ведаеце, што той, хто злучаецца з распусніцаю — з ёю адно цела? Бо Ён кажа: «Двое будуць адным целам».
17 А хтозлучаецца з Госпадам, ёсць адзін дух з Госпадам.
18 Уцякайце ад распусты. Усялякі грэх, які б ні зрабіў чалавек, — па-за целам; а хто распуснічае, грашыць супраць уласнага цела.
19 Ці вы не ведаеце, што ваша цела6 — храм Святога Духа, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не свае ўласныя?
20 Бо вы куплены дарагою цаною. Дык праслаўляйце ж Бога ў вашым целе [і ў вашым духу, у тых, якія ёсць ад Бога].

Примечания к тексту

19 6: У некат. рукап.: вашы целы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да Карынфянаў, 6 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.