1 Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў чле́нах вашых ваююць?
2 Жадаеце й ня ма́еце; забіваеце й завідуеце, ды ня можаце дасягнуць; сварыцёся і ваюеце, ды ня маеце, бо ня просіце.
3 Просіце і не дастаецё, бо просіце блага, каб ужыць на раскошы вашыя.
4 Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня ве́даеце, што дружба са сьве́там ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьве́ту, той робіцца ворагам Богу.
5 Ці вы думаеце, што надарма́ кажа Пісаньне: да завісьці любіць дух, што жыве́ ў нас?
6 і тым большую дае́ ласку, дык і сказана: Бог гордымі брыдзіцца, а пакорным ласку дае́ (Прыповесьцяў 3:34).
7 Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
8 Бліжэй падыйдзе́це да Бога, і прыблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя;
9 скрушайцеся, плачце й галасіце: някай сьме́х ваш абе́рнецца ў плач, і радасьць — у гора.
10 Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
11 Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджа́е брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не́ выпаўніцель закону, але судзьдзя.
12 Адзін законадаўца можа збавіць і загубіць; а хто ты, што судзіш другога?
13 А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое ме́ста і пражыве́м там адзін год, і будзем таргаваць і зарабляць, —
14 вы, якія ня ве́даеце, што будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Па́ра, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.
15 Заме́ст таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й будзем жывыя, дык зробім тое ці другое, —
16 вы вось праз пыху сваю пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.
17 Дык вось, хто ве́дае, як рабіць дабро, ды ня робіць, грэх таму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Якуба, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.