1 Адкуль-жа войны й ростыркі між вамі? Ці ня стуль: з прыжадлівасьцяў вашых, што буяняць у чэлесах вашых?*
2 Пажадаеце, а ня маеце; забіваеце й завідуеце, ды ня можаце асягнуць; сварыцеся й б’ецеся, а ня маеце таму, што не дамагаецеся.
3 Просіце й не атрымліваеце, бо блага просіце: каб стравіць у вашых похацях.
4 Блудадзейнікі, няўжо ня ведаеце, што прыязьнь гэтага сьвету ёсьць варожая Богу? Хто вось-жа хацеўбы прыязьніцца з гэтым сьветам, стаецца ворагам Бога.*
5 ціж, думаеце, надарма Пісанне гавора: «аж да запаздросьлівасьці любіць дух, што ў вас жыве»?
6 Але тым-большую дае ласку; таму й сказана: «Бог пышным працівіцца, а пакорным дае ласку» (Прып. 3:34).
7 паддавайцеся тады Богу, а супраціўляйцеся дзьяблу, дык уцячэ ад вас.
8 Прыбліжайцеся да Бога, а прыблізіцца да вас. Ахайце рукі, грэшнікі, ачысьцьце сэрцы двудушнікі.
9 Скрушэцеся, плачце і сумуйце, сьмех ваш у журбу хай абернецца, а радасьць у жаль.
10 Супакорцеся перад Богам, а узвышыць вас.
11 Не абражайце, браты, адзін другога. Хто абражае ці асуджае свайго брата, то абражае й судзіць закон, то ты ня выканальнік закону, а судзьдзя.
12 Адзін ёсьць заканадаўча й судзьдзя, які можа загубіць і выбавіць. А хтож ты, што судзіш бліжняга?
13 Вось вы цяпер кажаце: «Сяння, або заўтра пойдзем да таго-там места, пражывём год і будзем гандляваць ды зарабляць» — вы, якія ня ведаеце, што будзе ўзаўтра;
14 што бо такое вашае жыцьцё? Пара, што на хвілінку зьяўляецца ды гіне.
15 Умест таго каб сказаць: «Калі Бог пазволіць», або: «калі жывы будзем, зробім тое ці сёе»,
16 вы надута самаўпэўніваецеся. Такое ўсякае пустахвальства — гэта ганьба.
17 Вось-жа — грэх таму, хто ўмее рабіць дабро, а ня робіць.

Примечания к тексту

1 Сабечніцтва і завіслівая пажадлівасць натраўляюць чалавека на бліжняга й папіхаюць да благога, але ніколі яго не здавольваюць; ад яго бо аднята духовая раўнавага, супакой, ды малітва яго пахібная, ён бо просіць у Бога не таго, чаго трэба прасіць чалавеку.

4 Запавет Бога з чалавекам ня-раз паясняецца прыкладам у св. Пісанні жанімскай сувязі, а нарушэнне яго жанімскай здрадзе; хто палюбіў свет больш, чым Бога, дык стаецца богаздраднікам, бо любасць Бога да чалавека зайдросная; ён сэрцам адступае ад Аблюбленіка душ.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Якуба, 4 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.