1 Браты мае, майце веру ў Езуса Хрыстуса нашага Усеспадара славы не дзеля асобы.
2 Бо каліб на вашае зыбранне ўвайшоў чалавек із залатым персьценем*, багата адзеты, ды ўвайшоўбы й бедны ўбога адзеты;
3 і вы звярнулі б увагу на пышна адзетага, кажучы яму: «Садзіся выгодна вось тут», а беднаму сказалі б: «А ты пастой там, або прысядзь вось тут ля ног маіх».
4 Дык, ціж ня робіце рожніц між сабою ды ці не сталіся судзьдзямі з благімі думкамі?
5 Слухайце, браткі мае дарагіе: ціж ня бедных на гэтым сьвеце Бог выбраў быць багатымі вераю й спадкаемнікамі валадарства, якое абяцаў Ён любячым Яго?
6 А вы зьняхаілі беднага. Ціж не багатыя прыгнятаюць вас ды ці не цягаюць па судох?
7 Ціж не яны бясчэсьцяць добрае імя, якім вы называецеся?
8 Калі аднак спаўняеце закон улады водля Пісання: «Любі бліжняга твайго, як сябе самога»* (Параліп. 1:17), добра робіце.
9 Калі-ж аглядаецеся на асобы, робіце грэх, і сам Закон асуджае вас як праступнікаў.
10 Кажны бо хто трымаецца ўсяго Закону, а згрэшыць у вадным чымнебудзь, стаецца вінаватым у ва ўсім.
11 Той бо, каторы сказаў: «Ня чужалож» сказаў і «Не забівай» (Прлп. 5:17); дык калі ня чужаложыш, але заб’еш, стаешся нарушыцелем Закону.
12 Так гаварэце й так паступаеце, як тыя, што маюць быць суджаныя законам волі.
13 Бо таго, хто не аказаў міласэрдзя, спаткае суд без міласэрдзя; міласэрдзе-ж узвышаецца над судом.
14 Што за карысьць, браты мае, хтоб гаварыў, што ён мае веру, а учынкаўбы ня меў, Ціж (гэткая) вера* маглаб яго збавіць.
15 І калі брат ці сястра ня меліб у што адзецца ды патрабаваліб штодзеннай стравы,
16 а хтонебудзь з вас ім сказаўбы: «Ідзеце ў супакоі абагрэйцеся й насыціцеся» ды не даўбы ім таго, што неабходнае целу, дык якая былаб карысьць,
17 Гэтак і вера, калі ня мае чынкаў, сама па сабе мярцьвіня.
18 Але скажа мо хто: Ты маеш веру, а я маю ўчынкі; пакажы мне веру тваю бяз учынкаў, а я табе пакажу веру маю з учынкаў.
19 Ты верыш, што ёсьць Бог адзін — добра робіш; алеж і чэрці вераць ды дрыжаць.
20 Ці хочаш ведаць, чалавеча нікчомы, што вера без учынкаў ёсьць мяртвай?
21 Ціж ня учынкамі апраўдаўся Абрагам, айцец наш, ахвяруючы на аўтары сына свайго Ізаака?
22 Відзіш як вера судзейнічала з ягонымі учынкамі, і дзякуючы учынкам вера ўдасканалілася.
23 І збылося Пісанне, кажучае: Уверыў Абрагам Богу і палічана гэта яму ў апраўданасьць (Быцьцё 15:6) і названа яго Божым прыяцелем.
24 Бачыце, як учынкі апраўдваюць чалавека, а не сама толькі вера.
25 Гэтак і Рагаб, распусьніца, ціж ня учынкамі апраўдалася, прыняўшы запасочнікаў і адправіўшы іх іншай дарогай (Ёз. 2:4; Жыд. 11:31)?
26 як цела бо бяз духа ёсьць мяртвае, так і вера бяз учынкаў мяртвая.

Примечания к тексту

2 Даваць заўсёды першавагу багатым, абняхайваючы бедных, ня ёсць згодна з навукай Хрыстуса, які палюбіў бедных і ў валадарстве якога апошнія будуць першымі. Апостал пераканаўся, што вера найболей мае праціўнікаў сярод багатых.
Ня раз св. Якуб у сваім лісце гавора аб нікчомасці, кароткатрываласці, багацця, падкрэсліваючы пры тым узвышнасць цноты убогасці. Гэта ён робіць не дзеля таго, каб ганіць здабыванне дабра дастаткаў наагул, ці каб даваць практычныя выснавы справядлівага падзелу іх, ён падае толькі натхнёныя рады й паказвае, як паправіць душу людзкую, каб яна вызбылася галоўнага ліха ў грамадзтве: захланнае прагавітасці. Самалюбным і бязлітасна-скупым для беднага багацеем, св.Якуб пагражае асудам бяз міласэрдзя. Але і убогім ён дае напамін да цярплівасці й надзеі на Божую справядлівасць (5:1−6). Гэтыя павучэнні аб церазмерным уганянні за матарыялістычнаю дачаснасцю недаўна прыпомніў свету Піус ХІ у энцыкліцы Divini Redemptoris.

8 Кажная прыстароннасць ёсць супярэчная аснаўному закону: любі бліжняга твайго, як сябе самога. Нарушэнне кажнага прыказання адзіночна пярэчыць аснаўному вымаганню любасці да ўсіх, як да сябе самога, ёсць нарушэннем усяго закону. Асуд паводля закону волі (Нов.Зак.) — гэта асуд сэрца, дазнанне любасці, у іх палымеючай ды яснеючай учынкамі міласэрдзя.

14 Жывая вера цвіце учынкамі любасці: такі ўжо нутраны закон ейнай жывучасці; бяз учынкаў яна высыхае у абстрактны прынцып і, у меру выгасання дзейнае любасці, можа упадобніцца да дэманаўскай веды аб Богу, як аб чужнай і толькі жахлівай сіле. Сувязь веры і збаўленнага учынку, увыдатняецца тут так выразна, што гэта скланіла Лютра уважаць гэты ліст св. Якуба за некананічны (не належачы да натхнёных). Алеж, св. Якуб, як і св. Павал нп., падкрэслівае, што каб усправядлівіцца, дык ня хопіць толькі верыць, ня рупячыся аб чынах з веры. Такая вера падобная мяртваму целу бяз духа; яе ажыўляюць толькі ўчынкі. Збаўленнаю восьжа ёсць тая вера канкрэтна, лучна з учынкамі, разуметая, а не абстрактна (гл. Трыдэнц. Сабор С.6, Ц.10) Св. Павал гавора аб немагчымасці апраўдання учынкамі закону для чалавецтва яшчэ не адкупленага крывёю Збавіцеля, або наагул няверучых, хоцьбы й былі адкупленыя; а св. Якуб ганіць людзей, маючых веру але толькі на вуснах, а ня дбаючых выслужваць ласку паступкамі, жыццём, згодным з верай.
Да шчодрай субожыны для бедных св. Ян Залатавусны заахвочвае вось гэтак: «Уважай субожыну не за расход, а за прыход, не за ушчэрбак, а за здабытак, праз яе бо ты болей атрымоўваеш, чым даеш Ты нп. Даеш хлеб, а атрымоўваеш жыццё вечнае; даеш адзежыну, а дастаеш адзенне несмяротнасці; даеш прытулішча у сваёй хаціне, а выслужваеш Неба, даеш дабро, што потым гіне, а сам атрымоўваеш нявычэрпнае» (Contra Anomeis, Op. t I, p.572).

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Якуба, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.