Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея 12 Матфея 12 раздзел

1 У той час Ісус пайшоў у суботу збажыною; Яго ж вучні згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есці.
2 А фарысеі, убачыўшы, Яму сказалі: Вось, Твае вучні робяць тое, чаго не дазваляецца рабіць у суботу.
3 Ён жа сказаў ім: Хіба вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся ён33 і тыя, хто быў з ім,
4 як ён увайшоў у Божы дом і яны елі34 хлябы прапановы, якіх не дазвалялася есці ні яму, ні тым, што былі з ім, а толькі адным святарам?
5 Хіба вы не чыталі ў законе, што ў суботы святары ў храме парушаюць суботу — і не вінаватыя?
6 А Я кажу вам, што тут большае35, чым святыня.
7 Калі б вы ведалі, што значыць: «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры», то не асудзілі б невінаватых.
8 Бо Сын Чалавечы — Гаспадар [і] суботы.
9 І, адышоўшы адтуль, Ён прыйшоў у іх сінагогу;
10 і вось, [быў там] чалавек, што меў сухую руку. І спыталіся ў Яго, кажучы: Ці дазваляецца ў суботу вылечваць? — каб абвінаваціць Яго.
11 Ён жа сказаў ім: Які чалавек між вас, меўшы адну авечку, калі яна ўпадзе ў суботу ў яму, не возьме яе і не выцягне?
12 Дык наколькі чалавек розніцца ад авечкі! Так што можна ў суботы рабіць дабро.
13 Тады Ён кажа таму чалавеку: Выцягні сваю руку. — І той выцягнуў, і зрабілася яна здаровая, як другая.
14 Фарысеі ж, выйшаўшы, сабралі раду супроць Яго, як бы Яго загубіць.
15 Але Ісус, уведаўшы, адышоў адтуль. І многія [натоўпы] пайшлі ўслед за Ім, і Ён вылечыў іх усіх;
16 і забараніў ім аб’яўляць пра Яго;
17 каб спраўдзілася сказанае праз Ісаію, прарока, які кажа:
18 «Вось Мой Слуга, Якога Я выбраў, Мой Улюбёны, у Якім знайшла задавальненне Мая душа; ускладу Мой Дух на Яго, і Ён абвесціць суд народам.
19 Ён не будзе ні спрачацца, ні крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах Яго голасу.
20 Ён надломленай трысціны не пераломіць і кнота, што тлее, не патушыць, пакуль не прывядзе правасуддзе да перамогі.
21 І на Яго імя будуць спадзявацца народы».
22 Тады прывялі да Яго апанаванага дэманамі — сляпога і нямога; і Ён вылечыў яго, так што нямы стаў гаварыць і бачыць.
23 і ўсе натоўпы дзівіліся і казалі: Ці не гэта Сын Давідаў?
24 Фарысеі ж, пачуўшы, сказалі: Гэты чалавек выганяе дэманаў не інакш, як Веельзевулам, начальнікам дэманаў.
25 Але Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Кожнае царства, падзяліўшыся само супроць сябе, спустошваецца; і кожны горад ці дом, падзяліўшыся сам супроць сябе, не ўстоіць.
26 І калі сатана сатану выганяе, то ён падзяліўся сам супроць сябе; як жа ўстоіць яго царства?
27 І калі Я Веельдзевулам выганяю дэманаў, то вашы сыны кім выганяюць? Таму яны будуць вам суддзямі.
28 А калі Я Духам Божым выганяю дэманаў, то дасягла да вас Царства Божае.
29 Або як можа хто ўвайсці ў дом дужага і зрабаваць яго дабро, калі перш не звяжа дужага? І тады абрабуе яго дом?
30 Хто не са Мною, той супроць Мяне; і хто не збірае са Мною, той раскідае.
31 Таму кажу вам: кожны грэх і знявага даруюцца людзям; а знявага Духа не даруецца [людзям].
32 І хто скажа слова супроць Сына Чалавечага, будзе даравана яму; але хто скажа супроць Святога Духа, не будзе даравана яму ні ў гэтым веку, ні ў будучым.
33 Або прызнайце36 дрэва добрым і яго плод добрым; або прызнайце дрэва гнілым і яго плод гнілым; бо з плоду пазнаецца дрэва.
34 Выпладкі гадзючыя, як вы можаце казаць добрае, будучы ліхімі? Бо ад перапоўненасці сэрца гавораць вусны.
35 Добры чалавек з добрай скарбніцы выносіць добрае; а ліхі чалавек з ліхой скарбніцы выносіць ліхое.
36 Кажу ж вам, што за кожнае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у судны дзень;
37 бо тваімі словамі ты будзеш апраўданы і тваімі словамі будзеш асуджаны.
38 Тады ў адказ Яму некаторыя з кніжнікаў і фарысеяў сказалі: Настаўніку, хочам ад Цябе знак убачыць.
39 А Ён ім у адказ сказаў: Пакаленне ліхое і чужаложнае дамагаецца знака; ды знака яму не дадуць, апроч знака Іона-прарока.
40 Бо як быў Іона ў чэраве кіта тры дні і тры ночы, так будзе Сын Чалавечы ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41 Людзі ніневійскія ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго; бо яны пакаяліся ад Іонавай пропаведзі; і вось, тут большае, чым Іона.
42 Царыца Поўдня падымецца на суд з гэтым пакаленнем і асудзіць яго; бо яна з краёў зямлі прыйшла паслухаць Саламонаву мудрасць: і вось, тут большае, чым Саламон.
43 А калі нячысты дух выходзіць з чалавека, то праходзіць праз бязводныя мясціны, шукаючы спакою, і не знаходзіць.
44 Тады кажа: «Вярнуся ў свой дом, адкуль я выйшаў»; але, прыйшоўшы, знаходзіць яго пустым, вымеценым і прыбраным.
45 Тады ён ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, больш ліхіх, чым сам, і, увайшоўшы, яны пасяляюцца там; і зробіцца для таго чалавека апошняе горшым за першае. Так будзе і гэтаму ліхому пакаленню.
46 Калі Ён яшчэ казаў натоўпам, вось, Яго Маці і браты стаялі на дварэ, хочучы з Ім пагаварыць.
47 І нехта сказаў Яму: Вось, Твая Маці і Твае браты стаяць на дварэ і хочуць пагаварыць з Табою.
48 А Ён ў адказ сказаў таму, хто гаварыў Яму: Хто Мая маці і Мае браты?
49 І, выцягнуўшы Сваю руку да Сваіх вучняў, сказаў: Вось Мая маці і Мае браты.
50 Бо хто выконвае волю Майго Бацькі, што ў нябёсах, той Мой брат, і сястра, і маці.

Зноскі:

3 33: У некат. рукап.: сам.
4 34: У некат. рукап.: еў.
6 35: У некат. рукап.: Большы.
33 36: Літаральна: зрабіце (у сваёй свядомасці).

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Матфея, 12 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Матфея 12 раздзел в переводах:
Матфея 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.