Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея 21 Матфея 21 раздзел

1 І калі наблізіліся да Іерусаліма і прыйшлі ў Віфагію да гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,
2 кажучы ім: Ідзіце ў сяло, што перад вамі; і адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.
3 І калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце: «Яны патрэбны Госпаду», і ён адразу пашле іх.
4 Адбылося ж [ўсё] гэта, каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа:
5 «Скажыце Сіёнскай дачцы: вось ідзе да цябе твой Цар лагодны, што сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай».
6 І вучні, пайшоўшы і зрабіўшы так, як загадаў ім Ісус,
7 прывялі асліцу і асляня і паклалі на іх [сваю] вопратку, і Ён сеў на яе.
8 А вялізны натоўп разаслаў сваю вопратку на дарозе, іншыя зразалі галіны з дрэў і расцілалі на дарозе.
9 А натоўпы, што ішлі перад Ім і ўслед за Ім, выкрыквалі, кажучы: Гасанна66 Сыну Давідаваму! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! Гасанна ў вышніх!
10 І калі Ён ўвайшоў у Іерусалім, увесь горад узрушыўся, кажучы: Хто гэта?
11 А натоўпы казалі: Гэта Прарок Ісус з Назарэта Галілейскага.
12 І Ісус увайшоў у [Божы] Храм і выгнаў усіх прадаўцоў і пакупнікоў у Храме, і абярнуў сталы грашаменаў і ўслоны прадаўцоў галубоў;
13 і кажа ім: «Мой дом домам малітвы будзе названы,» а вы яго робіце67 пячораю разбойнікаў.
14 І падышлі да Яго сляпыя і кульгавыя ў Храме, і Ён вылечыў іх.
15 А першасвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, што Ён зрабіў, і дзяцей, што выкрыквалі ў Храме і казалі: «Гасанна Сыну Давідаваму», абурыліся.
16 І сказалі Яму: Ці чуеш, што яны кажуць? — А Ісус кажа ім: Так, чую! Хіба вы ніколі не чыталі: «З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты стварыў Сабе хвалу?»
17 І, пакінуўшы іх, выйшаў з горада ў Віфанію і застаўся там.
18 А ўранні, вяртаючыся ў горад, захацеў Ён есці.
19 І, убачыўшы адно фігавае дрэва пры дарозе, падышоў да яго і нічога не знайшоў на ім, апроч толькі лісця, і кажа яму: Няхай больш ад цябе не будзе плоду навек! — І зараз жа фігавае дрэва засохла.
20 І вучні, убачыўшы, здзівіліся, кажучы: Як гэта адразу засохла фігавае дрэва?
21 Ісус жа сказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не засумняваецеся, то не толькі з фігавым дрэвам гэта зробіце, але і калі гэтай гары скажаце: «Падыміся і кінься ў мора» — спраўдзіцца.
22 І ўсё, што вы папросіце ў малітве верачы, атрымаеце.
23 І калі Ён прыйшоў у Храм і вучыў, падышлі да Яго першасвятары і старэйшыны народу, кажучы: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе гэтую ўладу?
24 Ісус жа сказаў ім у адказ: Спытаюся ў вас і Я аб адным; калі скажаце Мне гэта, і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю.
25 Іаанава хрышчэнне адкуль было? З неба ці ад людзей? — Яны ж разважалі між сабою, мяркуючы: Калі скажам: «З неба», то Ён скажа нам: «Дык чаму вы не паверылі яму?»
26 Калі ж скажам: «Ад людзей» — баімся натоўпу; бо ўсе ўважаюць Іаана за прарока.
27 І яны сказалі Ісусу ў адказ: Не ведаем. — Сказаў і Ён ім: І Я не скажу вам, якою ўладай гэта раблю.
28 А як вам здаецца? У [аднаго] чалавека было два сыны; і, падышоўшы да першага, ён сказаў: Сыне! Ідзі сёння, працуй у [маім] вінаградніку.
29 Той жа сказаў у адказ: Не хачу, — але потым, раскаяўшыся, пайшоў.
30 І, падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Я [іду], гаспадару, — але не пайшоў.
31 Хто з двух выканаў бацькаву волю? — Яны кажуць [Яму]: Першы. Ісус кажа ім: Сапраўды кажу вам, што зборшчыкі падаткаў і распусніцы ідуць паперадзе вас у Царства Божае.
32 Бо Іаан прыйшоў да вас дарогаю праведнасці, і вы не паверылі яму; а зборшчыкі падаткаў і распусніцы паверылі яму; вы ж, убачыўшы, не раскаяліся пасля, каб паверыць яму.
33 Паслухайце іншую прыпавесць. Быў чалавек, гаспадар дома, які насадзіў вінаграднік і абнёс яго агароджаю, і выкапаў у ім выціскальню, і збудаваў вежу — і здаў яго вінаградарам, і адлучыўся.
34 Калі ж надышоў час збору пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў, каб узяць свае плады.
35 Вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго збілі, другога забілі, а яшчэ аднаго ўкаменавалі.
36 Ён зноў паслаў іншых слуг, больш, чым першых; і з імі ўчынілі тое самае.
37 А пазней ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: Пасаромеюцца майго сына.
38 А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемец; хадзем, заб’ём яго і завалодаем яго спадчынаю.
39 І, схапіўшы яго, выкінулі за вінаграднік і забілі.
40 Дык калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што ён зробіць тым вінаградарам?
41 Яны кажуць Яму: Злачынцаў ліхою смерцю загубіць, а вінаграднік здасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час.
42 Ісус кажа ім: Хіба вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: «Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла; Госпадам зроблена гэта і дзіўнае ў нашых вачах»?
43 Таму кажу вам, што адымецца ад вас Царства Божае, і дасца народу, які прыносіць яго плады.
44 [І хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, раструшчыць яго].
45 І, пачуўшы Яго прыпавесці, першасвятары і фарысеі зразумелі, што Ён пра іх кажа;
46 і стараліся схапіць Яго, але пабаяліся натоўпу, бо Яго лічылі за прарока.

Зноскі:

9 66: Літаральна: ратуй. Гэты вокліч пасля зрабіўся выразам радасці, на ўзор цяперашняга «ура», «няхай жыве» і г.д.
13 67: У некат. рукап: зрабілі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Матфея, 21 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Матфея 21 раздзел в переводах:
Матфея 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.