Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 21 Паводля Мацьвея 21 раздзел

1 І калі наблізіліся да Ярузаліму і прыйшлі да Бітхвагі, да гары Аліваў, тады Ісус паслаў двух вучняў,
2 кажучы ім: ідзеце ў сяло, якое проста перад вамі; і зараз жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асьляня зь ёю; адвязаўшы, прывядзеце да Мяне.
3 І калі б хто сказаў вам нешта, адказвайце: яны патрэбны Госпаду: (і) адразу ж пашле іх.
4 І ўсё гэтае сталася, каб збылося ска́занае праз прарока, які гаворыць:
5 скажэце дачцэ Сыёну: вось Валадар твой ідзе да цябе ціхі і се́дзячы на асьліцы і асьляняці, сыне пад’ярэмнай. (Гісая 62:11; Захар. 9:9)
6 І, пайшоўшы, вучні зрабілі так, як загадаў ім Ісус,
7 прывялі асьліцу і асьляня і паклалі на іх адзежы свае, і Ён сеў паверх іх.
8 І мноства народу пасьцілалі свае адзежыны на дарозе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
9 А людзі, якія ішлі сьпераду і ішлі ўсьлед, крычалі, кажучы: Госанна Сыну Давіда! Багасла́ўлены Які ідзе ў Імя Госпада! Госанна ў вышэйшых нябёсах!
10 І калі Ён увайшоў у Ярузалім, усё места прыйшло ў рух, кажучы: хто Ён?
11 А людзі гаварылі: гэта Ісус, Прарок з Назарэту Галілейскага.
12 І ўвайшоў Ісус у Сьвятыню Бога і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у Сьвятыні, і перакуліў сталы мяняйлаў і ўслоны прадаючых галубоў.
13 І кажа ім: напісана: Дом Мой Домам малітвы назва́ны будзе. А вы зрабілі Яго (Дом Мой) прытонам для разбойнікаў.
14 І прыступіліся да Яго ў Сьвятыні сьляпыя і кульгавыя, і (Ён) аздаравіў іх.
15 Архірэі ж і кніжнікі ўбачыўшы цуды, якія (Ён) учыніў, і дзяцей, якія крычалі ў Сьвятыні і гаварылі: «Госанна Сыну Давіда!» — абурыліся
16 і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: так! Хíба вы ніколі ня чыталі?: «з вуснаў дзетак і нямаўлят Ты ўчыніў хвалу». (Пс. 8:3)
17 І пакінуўшы іх, выйшаў зь места да Бітані і правёў там ноч.
18 А нараніцы вяртаючыся да места, адчуў голад.
19 І, угледзіўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падыйшоў да яе, і нічога ня знайшоў на ёй акрамя аднаго лісьця, і кажа ёй: няхай жа ня будзе на табе ўперад плоду давеку. І смакоўніца ўраз жа засохла.
20 І ўбачыўшы вучні зьдзівіліся кажучы: як гэта адразу засохла смакоўніца?
21 І адказаўшы Ісус сказаў ім: праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня засумняваецеся, то зробіце ня толькі тое, што са смакоўніцай, але калі (нават) гары гэтай скажаце: узьніміся і кінься ў мора — станецца.
22 І ўсё, чаго папросіце ў малітве зь вераю, атрымаеце.
23 І калі Ён прыйшоў у Сьвятыню і навучаў прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыны народу, кажучы: якою ўладай Ты гэтае робіш, і Хто даў Табе гэтую ўладу?
24 І адказаўшы Ісус сказаў ім: спытаюся і Я ў вас адно слова на якое калі адкажаце Мне, і Я вам скажу якою ўладаю гэтае раблю.
25 Хрышчэньне Яанавае адкуль было: зь Неба, ці ад людзей? Яны ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: зь Неба, скажа нам: чаму вы тады ня паверылі яму?
26 А калі скажам: ад людзей — баімся народу; бо ўсе лічаць Яана за прарока.
27 І адказаўшы Ісусу сказалі: ня ведаем. Сказаў і Ён ім: і Я ня скажу вам якою ўладаю гэтае раблю.
28 А як вам здаецца? Чалавек меў двух сыноў; і падыйшоўшы да першага сказаў: сын! пайдзі сёньня працуй у вінаградніку маім.
29 А ён адказаўшы сказаў: ня хачу. А пасьля раскаяўшыся пайшоў.
30 І падыйшоўшы да другога сказаў тое самае. Той жа адказаўшы сказаў: я (іду) гаспадар, але ня пайшоў.
31 Каторы з двух выканаў волю бацькі? Кажуць Яму: першы. Кажа ім Ісус: праўду кажу вам: мытнікі і блудадзейкі ідуць у Гаспадарства Бога пярвей за вас.
32 Бо прыйшоў да вас Яан шляхам праведнасьці; і вы ня паверылі яму, а мытнікі і блудадзейкі паверылі яму; а вы і ўбачыўшы, пазьней ня пакаяліся, каб паверыць яму.
33 Выслухайце іншую прыповесьць: нейкі чалавек, гаспадар дому, які насадзіў вінаграднік і агарадзіў яго агароджаю, і выкапаў у ім сажалку і пабудаваў вежу, і даручыў яго вінаградарам і адыйшоў у чужы край.
34 Калі ж надыйшоў час пладоў, (ён) паслаў сваіх рабоў да вінаградараў узяць плады свае.
35 Але вінаградары схапіўшы рабоў ягоных, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага пабілі каме́ньнямі.
36 Ізноў паслаў ён іншых рабоў, больш чым ране́й; і зь імі зрабілі тое самае.
37 А нарэшце паслаў да іх сына свайго, кажучы: пасаро́мяцца сына майго.
38 Але вінаградары ўбачыўшы сына сказалі адзін аднаму: гэты ёсьць спадкаемец; пойдзем, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай.
39 І, схапіўшы яго, выкінулі зь вінаградніку і забілі.
40 Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць зь вінаградарамі гэнымі?
41 Кажуць Яму: злыдняў гэтых жорстка аддасьць сьмерці, а вінаграднік даручыць другім вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час.
42 Кажа ім Ісус: хіба (ж вы) ніколі ня чыталі ў Пісаньнях?: «Камень, Які адкінулі будаўнічыя, Ён стаўся Галавою вугла. Ад Госпада сталася гэта, і (гэта) ёсьць дзіўна ў вачах нашых».
43 Таму (Я) кажу вам, што будзе аднята ў вас Валадарства Бога і будзе аддана народу, які творыць плады яго (Валадарства Бога).
44 І той, хто ўпадзе на камень гэты будзе разьбіты; а на каго ён упадзе, таго раздушыць.
45 І, пачуўшы прыповесьці Ягоныя, архірэі і хварысэі зразумелі, што гаворыць (Ён) пра іх.
46 І, памыкаючыся схапіць Яго сілай, пабаяліся людзей, бо Яго мелі за Прарока.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 21 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 21 раздзел в переводах:
Мацьвея 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.