Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея, 22 Паводля Мацьвея, 22 глава

1 І загаварыўшы Ісус ізноў распавёў да іх у прыповесьцях, кажучы:
2 Валадарства Нябёсаў падобна да чалавека-валадара, які справіў вясельле сыну свайму.
3 І (ён) паслаў рабоў сваіх паклікаць запрошаных на вясельле, але (яны) ня захацелі прыйсьці.
4 (І) ён зноў паслаў другіх рабоў, кажучы: скажыце запрошаным: вось (я) прыгатаваў абед мой, быкі мае і (усё) што ўкормлена зарэзаны, і ўсё гатова. Прыходзьце на вясельле.
5 Але яны пагрэбаваўшы (запрашэньнем), пайшлі: адзін на сваё поле, а другі на свой гандаль;
6 а астатнія, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі.
7 Пачуўшы ж, валадар угневаўся і, паслаўшы войска сваё, зьнішчыў забойцаў гэных і места іхнае спаліў агнём.
8 Тады кажа ён рабам сваім: вясельны стол гатовы, але запрошаныя ня былі вартыя.
9 Дык пайдзіце на ростані і ўсіх, каго ні сустрэнеце, запрашайце да вясельнага стала.
10 І, выйшаўшы на дарогі, рабы гэныя сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі: ліхіх і добрых; і за вясельным сталом было поўна гасьцей.
11 І увайшоўшы паглядзець на гасьцей, валадар убачыў там чалавека, адзетага ня ў вясельную вопратку.
12 І кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды ня ў вясельнай вопратцы? А той маўчаў.
13 Тады валадар сказаў слугам: вазьміце яго і зьвязаўшы яму ногі і рукі, выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў;
14 бо шмат запрошаных, але мала выбраных.
15 Тады адыйшоўшыся хварысэі ўчынілі змову, каб злавіць Яго на слове.
16 І пасылаюць да Яго вучняў сваіх з гірадзіянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Бога ў праўдзе вучыш і нікому ня дагаджаеш; бо ня глядзіш на аблічча людзей.
17 Дык скажы нам: як Табе здаецца? ці дазволена даваць падатак кесару, ці не?
18 Але Ісус разумеючы іхную прыхаваную зламыснасьць, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадушнікі?
19 Пакажэце Мне манету, якою плаціцца падатак. Яны ж прынесьлі Яму дынар.
20 І кажа ім: чый гэта абраз і надпіс?
21 Кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: пагэтаму аддавайце кесарава кесару, а тое, што Бога — Богу.
22 І, пачуўшы (яны) зьдзівіліся і пакінуўшы Яго адыйшліся.
23 У той дзень прыступіліся да Яго саддукеі, якія кажуць: ускрасеньня няма, і спыталіся ў Яго,
24 кажучы: Настаўнік! Масей сказаў: калі хто памрэ ня маючы дзяцей хай возьме ягоную жонку брат ягоны сабе ў жонкі і адро́дзіць семя брату свайму.
25 Было ж у нас сем братоў. І першы ажаніўшыся памёр, і ня маючы дзяцей пакінуў жонку сваю брату свайму;
26 таксама і другі, і трэйці, аж да сёмага.
27 А пасьля ўсіх памерла і жонка.
28 Дык вось, пасьля ўскрасеньня каторага зь сямёх будзе яна жонкаю? бо ўсе мелі яе.
29 І адказаўшы Ісус сказаў ім: памыляецеся, ня зразумеўшы Пісаньняў, ні сілы Бога.
30 Бо пасьля ўскрасеньня, ні жэняцца, ні выходзяць замуж, але як Ангелы Бога прабываюць на Небе.
31 А адносна ўскрасеньня памёршых ці ня чыталі вы сказанае вам Богам, кажучы:
32 Я ёсьць Бог Абрагама, і Бог Ісагака, і Бог Якуба? Бог ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых.
33 І пачуўшы людзі дзівіліся з вучэньня Ягонага.
34 А хварысэі пачуўшы, што Ён вымусіў саддукеяў змоўкнуць, былі сабраныя разам супраць Яго.
35 І адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго спытаўся, кажучы:
36 Настаўнік! якое найбольшае прыказаньне ў Законе?
37 Ісус жа сказаў яму: палюбі Госпада, Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсім разуменьнем тваім. (Другазак. 6:5)
38 Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.
39 Другое ж падобнае яму: палюбі блізкага твайго, як самога сябе. (Ляв. 19:18)
40 На гэтых двух прыказаньнях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі.
41 А сабраных хварысэяў Ісус іх запытаў,
42 кажучы: што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён Сын? Кажуць Яму: Давіда.
43 Кажа ім: як жа тады Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:
44 сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх да падножжа Ног Тваіх. (Пс. 110:1)
45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён Сын ягоны?
46 І ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і з таго дня ўжо ніхто ня адважыўся (падступна) дапытвацца Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Мацьвея, 22 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.