Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 24 Паводля Мацьвея 24 раздзел

1 І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад Сьвятыні; і прыступіліся (да Яго) вучні Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі Сьвятыні.
2 А Ісус сказаў ім: ці ня бачыце ўсё гэтае? Праўду кажу вам: ня застане́цца тут ка́меня на ка́мені, які ня застане́цца ня разбураным.
3 Калі ж Ён сядзеў на гары Аліваў, прыступіліся да Яго вучні насамоце, кажучы: скажы нам, калі гэта станецца? І які знак Твайго прышэсьця і сканчэньня веку?
4 І, адказаўшы, Ісус сказаў ім: сьцеражыцеся, каб (ніхто) вас ня ўвёў у зман.
5 Бо многія прыйдуць пад Імем Маім, кажучы: «Я ёсьць Хрыстос», і многіх увядуць у зман.
6 Належыць жа (вам) пачуць пра варагаваньні і чуткі пра войны. Глядзеце, ня жахайцеся; бо ўсё гэтае мусіць стацца, але (гэтае) яшчэ ня канец.
7 Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць галады і моры і зямлітрасеньні па мясцох.
8 А ўсё гэтае — пачатак пакутаў.
9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і будуць забіваць вас; і вы будзеце зьнянавіджаныя ўсімі народамі за Імя Маё.
10 І тады многія будуць уведзеныя ў спакусу; і адзін аднаго будуць выдаваць, і зьнянавідзяць адзін аднаго.
11 І многія ілжывыя прарокі паўстануць і ўвядуць многіх у зман.
12 І ад памнажэньня бяззаконьня ў многіх асьцюдзянее (братняя) любоў.
13 А хто вытрывае да канца, той будзе ўратаваны.
14 І абвешчана будзе гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце, дзеля сьведчаньня ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
15 Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, прадказаную праз Данілу прарока, стаячую на сьвятым мейсцы, — хто чытае, хай разумее, —
16 тады хто (будзе) у Юдэі, хай уцякаюць у горы;
17 хто на даху, хай ня зыхо́дзіць узяць што-небудзь з дому свайго.
18 І хто ў полі, няхай ня варочаецца назад узяць адзеньні свае.
19 Гора ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні!
20 Малецеся ж, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою ці ў суботу.
21 Бо тады будзе вялікі ўціск, якога ня было ад пачатку сьвету аж дагэтуль і ня будзе.
22 І калі б ня былі скарочаныя гэныя дні, ня было б уратавана ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя гэныя дні.
23 Тады калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, альбо там, — ня верце.
24 Бо будуць зьяўлены ілжэхрысты і ілжэпрарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, нават выбраных.
25 Вось, Я наперад сказаў вам.
26 Дык, калі скажуць вам: «вось Ён у пустэльні», — ня выходзьце; «вось (Ён) у сховах», — ня верце;
27 бо як бліскавіца выходзіць з усходу і відаць аж да захаду, гэтак будзе і прышэсьце Сына Чалавечага;
28 бо калі дзе труп (умярцьвёная плоць), там будуць сабраны арлы.
29 І адразу пасьля ўціску дзён гэных сонца будзе пакрыта цемрай, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць зь неба, і сілы небаў будуць трасянуты.
30 І тады будзе яўлены знак Сына Чалавечага ў небе; і тады зарыдаюць усе плямёны зямлі і ўбачаць Сына Чалавечага ідучы на воблаках неба зь сілаю і славаю вялікай.
31 І пашле (Ён) Ангелаў Сваіх з моцным гукам трубы, і зьбяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краёў небаў да краёў іхных.
32 Ад смакоўніцы вазьмеце параўнаньне: калі галінка яе ўжо робіцца мяккай і пускае лісьцё, дык ведаеце, што блізка лета.
33 Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ведайце, што блізка, пры дзьвярох.
34 Праўду кажу вам: ня праміне род гэты, як усё гэтае станецца.
35 Неба і зямля прамінуць, але Словы Мае ня прамінуць.
36 А пра дзень гэны і гадзіну ніхто ня ведае, нават і Ангелы нябесныя, а толькі Ба́цька Мой адзін.
37 Але як (было) у дні Ноя, гэтак будзе і ў прышэсьце Сына Чалавечага.
38 Бо як было ў дні перад патопам: елі і пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, (як) увайшоў Ной у карабель.
39 І ня прынялі (пропаведзі Ноя), пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: гэтак будзе і прышэсьце Сына Чалавечага.
40 Тады будуць у полі двое: аднаго забіраюць, а другога пакідаюць.
41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адну забіраюць, а другую пакідаюць.
42 Будзьце на старо́жы, бо ня ведаеце ў якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
43 Вы ж ведаеце тое, што калі б ведаў гаспадар дому ў якую варту прыйдзе злодзей, то быў бы на старо́жы, і ня даў бы падкапацца пад дом свой.
44 Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы; бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.
45 Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над прыслугаю сваёю, каб даваць ім яду ў пару?
46 Шчасьлівы той раб, якога гаспадар ягоны прыйшоўшы знойдзе, што робіць гэтак.
47 Праўду кажу вам, што над усімі маёнткамі сваімі паставіць яго.
48 Калі ж гэны нягодны раб скажа ў сэрцы сваім: марудзіць гаспадар мой зь вяртаньнем,
49 і пачне зьбіваць сваіх саслужбоўцаў ды есьці і піць з п’яніцамі, —
50 то прыйдзе гаспадар раба гэнага ў дзень, у які ня чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,
51 і сурова пакарае яго, і вызначыць яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе лямант і скрыгот зубоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 24 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 24 раздзел в переводах:
Мацьвея 24 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.