Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 24 Евангеля Мацьвея, 24 глава

1 І Ісус, вышаўшы ізь сьвятыні, пайшоў; і дабліжыліся вучанікі Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі сьвятыні.
2 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: «Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены».
3 Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго вучанікі асобна й папыталіся: «Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?»
4 І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас;
5 Бо шмат хто прыйдзе пад імям Маім і будуць казаць: ’Я Хрыстос’, і шмат зьвядуць.
6 Таксама будзеце чуць войны а дзейкі праз войны. Глядзіце, не лякайцеся, бо належа ўсяму гэтаму быць; але гэта яшчэ не канец.
7 «Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах.
8 Усе гэта пачатак трудненьня.
9 Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае.
10 І тады спакусіцца шмат хто; і адзін аднаго ізрадзяць, і зьненавідзяць адзін аднаго.
11 «І паўстане шмат хвальшывых прарокаў, ды зьвядуць шмат каго;
12 І, з прычыны памнажэньня бяспраўя, у шмат каго асьцюдзянее любоў.
13 Хто вытрывае да канца, спасецца.
14 І будуць пашыраць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец.
15 «Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказаную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, — чытаючы хай разумее, —
16 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;
17 І хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго;
18 І хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае.
19 «Бяда цяжарным а соючым тых дзён!
20 Маліцеся, каб ня прылучыліся ўцекі вашы ўзімку альбо ў сыботу;
21 Бо тады будзе вялікая атуга, якое ня прылучылася ад пачатку сьвету дагэтуль, і ніяк ня станецца.
22 І калі б не скараціліся тыя дні, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных скароцяцца тыя дні.
23 «Тады, калі хто скажа вам: ’Во тут Хрыстос’, альбо "во тут’, — ня верце;
24 Бо паўстануць хвальшывыя хрысты а хвалынывыя прарокі і дадуць вялікія знакі а дзівы, каб спадмануць, калі магчыма, і абраных.
25 Вось, Я наперад сказаў вам.
26 «Дык, калі скажуць вам: ’Вось, Ён на пустыні’, — ня выходзьце; ’вось, у сховах’, — ня верце;
27 Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога.
28 Бо, ідзе будзе труп, там зьбяруцца й арлы.
29 «І зараз, па атузе тых дзён, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае, і зоры зваляцца зь неба, і сілы нябёсныя захістаюцца.
30 Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай.
31 І пашлець ангілаў Сваіх із трубою вялікаю, і зьбяруць абраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад аднаго канца нябёсаў аж да другога.
32 «Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: як галуза яе мякчэе й пушчае лісьцё, вы ведаеце, што лета блізка;
33 Дык, як вы абачыце ўсе гэта, ведайце, што блізка, у дзьвярох,
34 Запраўды кажу вам: ня мінець род гэты, як усе гэта станецца;
35 Неба й зямля прамінуць, але слова Мае не прамінець.
36 «Празь дзень жа тый а гадзіну ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец Мой адзін.
37 Але як было за дзён Ноя, так будзе і ў прыход Сына Людзкога;
38 Бо як за дзён перад патопаю елі, пілі, жаніліся й выходзілі замуж да таго дня, калі ўвыйшоў Ной у караб,
39 І ня зналі, пакуль ня прышла патопа і не забрала ўсіх, — так будзе й прыход Сына Людзкога.
40 Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.
41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.
42 «Дык будзьце чукавыя, бо ня ведаеце, каторае гадзіны Спадар ваш прыйдзе.
43 Але гэта вы ведаеце, што калі б ведаў дамовы гаспадар, каторае варты прыйдзе злодзей, то быў бы чукавы і ня даў бы падкапацца пад дом свой.
44 Дык і вы будзьце гатовы, бо, каторае гадзіны ня думаеце, прыйдзе Сын Людзкі.
45 «Дык хто верны а разумны слуга, каторага гаспадар прызначыў над дамоваю сваёй, даваць ежу ў пару?
46 Шчасьлівы тый слуга, каторага гаспадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы.
47 Запраўды кажу вам, што ён прызнача яго над усёй маемасьцяй сваёй.
48 «Калі ж благі слуга тый скажа ў сэрцу сваім: ’Длякаецца гаспадар мой прыйсьці’;
49 І пачнець біць сяброў сваіх, і есьці а піць із п’яніцамі, —
50 То прыйдзе гаспадар слугі таго дня, каторага ён не спадзяецца, і гадзіны, каторае ня ведае,
51 І разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 24 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.