Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 8 Евангеля Мацьвея, 8 глава

1 Як жа зышоў Ён із гары, за Ім пайшло шмат грудоў.
2 І вось, падышоў пракажаны і, кланяючыся Яму, сказаў: «Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
3 Ісус, выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго й сказаў: «Хачу, ачысьціся». І ён якга ачысьціўся ад праказы.
4 І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім».
5 А як увыйшоў да Калернауму, да Яго падышоў сотнік і прасіў Яго:
6 «Спадару! дзяцюк мой ляжыць дома, у яго паляруш, і ён вельма мучыцца».
7 Ісус кажа яму: «Я прыйду і ўздараўлю яго».
8 Сотнік жа адказаў і сказаў: «Спадару! я ня годзен, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю; але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой;
9 Бо я, і людзіна падуладная, і маю пад сабой вояў, кажу аднаму: ’Пайдзі’, і йдзець; і другому: ’Прыйдзі’, і прыходзе; і слузе свайму: ’Зрабі гэта’ і робе».
10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся й сказаў ідучым за Ім: «Запраўды кажу вам: у нікім такое веры ў Ізраелю не знайшоў Я.
11 Кажу ж вам, што шмат прыйдзе з усходу і із захаду і засядуць із Абрагамам, Ісаком а Якавам у гаспадарстве нябёсным;
12 А сынове гаспадарства выкінены будуць у цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі».
13 І сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як ты ўверыў, няхай будзе табе». І ачуняў дзяцюк тае ж гадзіны.
14 І прыйшоўшы да дому Пятровага, Ісус абачыў цешчу ягоную, што ляжала й была ў гаручцы.
15 І даткнуўся да рукі ейнае, і гаручка пакінула яе; і яна ўстала а паслугавала ім.
16 Як жа настаў вечар, да Яго прывялі шмат апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духоў словам, і ўсіх няўздолюючых уздаравіў,
17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: «Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы».
18 Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок.
19 І дабліжыўся адзін із кніжнікаў, і сказаў Яму: «Вучыцелю! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».
20 І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнезды, а сын людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць».
21 Другі ж із вучанікаў Ягоных сказаў Яму: «Спадару! дазволь імне ўперад пайсьці і пахаваць айца свайго».
22 Але Ісус сказаў яму: «Ідзі за Імною і пакінь мертвым хаваць памерлых сваіх».
23 І як увыйшоў Ён у струг, за Ім пайшлі вучанікі Ягоныя.
24 І вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў.
25 І, дабліжыўшыся, яны пабудзілі Яго й сказалі: «Спадару! ратуй нас — гінем!»
26 І кажа ім: «Чаму вы баязьлівыя, малаверныя?» Потым, устаўшы, зганіў вятры а мора, і стала вялікая цішыня.
27 Людзі ж дзіваваліся й сказалі: «Што за Гэты, што вятры а мора слухаюць Яго?»
28 І як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д’яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй.
29 І вось, яны закрычэлі: «Што Табе да нас, Ісусе, Сыну Божы? Ты прышоў сюды без пары мучыць нас».
30 Далёка ж ад іх пасьцілася вялікая чарада сьвіньняў.
31 І нячысьцікі прасілі Яго, кажучы: «Калі выжанеш нас, то пашлі нас у чараду сьвіньняў».
32 І сказаў ім «Ідзіце». І яны, вышаўшы, пайшлі ў сьвіньні. І вось, уся чарада сьвіньняў кінулася із стромы ў мора і загінула ў вадзе.
33 Пасучыя ж іх уцяклі і, прышоўшы да места, павядалі праз усе і праз тых апанаваных нячысьцікам.
34 І вось, усё места вышла напярэймы Ісусу і, абачыўшы Яго, малілі, каб Ён адыйшоў ад граніцаў іхных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.