Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 14 Евангеля Мацьвея, 14 глава

1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса.
2 І сказаў служцом сваім: «Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім.
3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго;
4 Бо Яан казаў яму: «Ня маеш права ты мець яе».
5 І хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку.
6 На ўгодкі радзінаў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад.
7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе.
8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: «Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля».
9 І засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць.
10 І паслаў, і сьцялі галаву Яана ў вязьніцы,
11 І прынесьлі галаву ягоную на талерцы, і далі дзеўцы, а яна занесла яе маці сваёй.
12 Вучанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу.
13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой.
14 І, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.
15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: «Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы».
16 Але Ісус сказаў ім: «Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці».
17 Яны ж кажуць Яму: «Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў».
18 Ён сказаў: «Прынясіце іх Імне сюды».
19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі вучанікам, а вучанікі — грудом.
20 І елі ўсі, і пад’елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных.
21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей.
22 І зараз прысіліў Ісус вучанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды.
23 І адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін.
24 А струг пасярод мора быў кіданы хвалямі, бо вецер быў праціўны.
25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору.
26 І вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: «Гэта здань»; і із страху закрычэлі.
27 Але Ісус якга загукаў да іх, кажучы: «Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся».
28 І, адказуючы Яму, Пётра сказаў: «Спадару, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе».
29 Ён сказаў: «Ідзі». І, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса;
30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: «Спадару! ратуй мяне».
31 Ісус якга выцягнуў руку, ухапіў яго й кажа яму: «Малаверны, чаму ты суміўся?»
32 І як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх.
33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: «Запраўды Ты Сын Божы».
34 І, пераплыўшы, прыбылі да зямлі Ґенісарэцкае.
35 І як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых,
36 І прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі сусім уздароўлены.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.