Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея, 14 Паводле Матфея, 14 глава

1 У той час пачуў Ірад тэтра́рх по́галас пра Іісуса
2 і сказаў слу́гам сваім: гэта Іаан Хрысцíцель; ён паўстаў з мёртвых, і таму цуды дзе́юцца праз яго.
3 Бо Ірад, узяўшы Іаана, звязаў яго і пасадзіў у цямнíцу з-за Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго;
4 таму што Іаан казаў яму: нельга табе мець яе.
5 І хацеў Ірад яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго лічылі прарокам.
6 А ў дзень нараджэ́ння Ірада танцавала дачка Ірадыяды перад гасцямі і дагадзíла Іраду.
7 Таму ён з кля́тваю абяцаў ёй даць, чаго б яна ні папрасіла.
8 А яна, падбухто́раная маці сваёю, сказала: дай мне тут на блю́дзе галаву́ Іаана Хрысцíцеля.
9 І засмуцíўся цар; але дзе́ля кля́твы і тых, што ўзляжа́лі з ім, загадаў даць.
10 І паслаў адсе́кчы Іаану галаву́ ў цямнíцы.
11 І прыне́слі галаву́ яго на блю́дзе, і далí дзяўчыне; а яна зане́сла маці сваёй.
12 А вучні яго, прыйшоўшы, узялí яго цела і пахавалі яго; ды пайшлі паве́дамілі Іісусу.
13 І, пачуўшы, Іісус адплыў адтуль на лодцы ў пустэ́льнае ме́сца адзін; а люд, прачуўшы, пайшоў за Ім пе́шшу з гарадоў.
14 І, выйшаўшы, Іісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацалíў іхніх хворых.
15 Калі ж настаў вечар, прыступíлі да Яго вучні Яго і сказалі: пустэ́льная тут мясціна, і час ужо позні; адпусцí людзей, каб яны пайшлі ў пасе́лішчы і купілі сабе е́жы.
16 Але Іісус сказаў ім: яны не маюць патрэ́бы ісці; вы дайце ім есці.
17 Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябо́ў і дзве ры́біны.
18 Ён сказаў: прынясíце Мне іх сюды.
19 І загадаў народу ўзле́гчы на траву, і, узяўшы пяць хлябо́ў і дзве ры́біны, узвёў вочы на неба, благаславіў, пераламíў і даў хлябы́ вучням, а вучні — народу.
20 І елі ўсе, і насы́ціліся; і набра́лі рэ́шты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных.
21 А тых, што елі, было́ каля пяці тысяч чалавек, акрамя́ жанчын і дзяцей.
22 І адразу прыму́сіў Іісус вучняў Сваіх увайсцí ў лодку і вы́правіцца ране́й за Яго на другі бок, пакуль Ён адпу́сціць народ.
23 І, адпусцíўшы народ, Ён узышо́ў на гару́ ў адзіно́це памаліцца; і калі звечарэ́ла, застава́ўся там адзін.
24 А лодка была́ ўжо пасяро́д мора, і яе бíла хва́лямі, бо вецер быў супрацíўны.
25 У чацвёртую ж ва́рту ночы пайшоў да іх Іісус, ідучы́ па моры.
26 І вучні, убачыўшы, што Ён ідзе па моры, жахну́ліся і казалі: гэта пры́від; і ад страху закрычалі.
27 Але Іісус адразу загаварыў з імі і сказаў: супакойцеся; гэта Я, не бойцеся.
28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзі! калі гэта Ты, загадай мне прыйсцí да Цябе па вадзе.
29 І Ён сказаў: ідзі. І, вы́йшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысцí да Іісуса.
30 Але, ба́чачы моцны вецер, ён спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзі! рату́й мяне.
31 І адразу Іісус, працягнуўшы руку, падхапíў яго і кажа яму: малаве́рны! навошта ты засумнява́ўся?
32 І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер суня́ўся.
33 А тыя, што былі ў лодцы, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: Ты сапраўды́ Сын Божы.
34 І, пераправіўшыся, прыбылí яны ў зямлю Генісарэ́цкую.
35 І, пазнаўшы Яго, жыхары́ той мясціны абвясцілі па ўсім навако́ллі тым, і прыне́слі да Яго ўсіх хворых,
36 і прасілі Яго, каб толькі дакрану́цца да кра́ю адзе́ння Яго; і тыя, што дакрану́ліся, ацалíліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Матфея, 14 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.