Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея 17 Паводле Матфея 17 раздзел

1 І праз шэсць дзён ўзяў Іісус Пятра, Іакава і Іаана, брата яго, і ўзвёў іх на гару́ высокую адных,
2 і перамяніўся перад імі, і заззя́ла аблíчча Яго, як сонца, а ўбра́нне Яго стала белым, як святло.
3 І вось, явіліся ім Маісе́й і Ілія́, і з Ім размаўлялі.
4 Азва́ўшыся, Пётр сказаў Іісусу: Госпадзі! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры шатры́: Табе адзін, і Маісею адзін, і адзін Іліí.
5 Пакуль ён яшчэ гаварыў, вось, воблака светлае ахіну́ла іх; і вось, голас з воблака прамовіў: гэта ёсць Сын Мой Узлю́блены, Якога Я ўпадаба́ў; Яго слухайце.
6 І, пачуўшы, вучні прыпа́лі тва́рамі сваімі да зямлі і вельмі спалохаліся.
7 І, прыступíўшы, Іісус дакрану́ўся да іх і сказаў: устаньце і не бойцеся.
8 Узвёўшы ж вочы свае, яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Іісуса.
9 І калі сыхо́дзілі яны з гары, Іісус загадаў ім, ка́жучы: нікому не расказвайце пра ба́чанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэ́сне з мёртвых.
10 І спыталіся ў Яго вучні Яго, ка́жучы: а чаму кніжнікі гавораць, што Ілія́ павінен прыйсцí раней?
11 Іісус сказаў ім у адказ: Ілія́ сапраўды́ пры́йдзе ране́й і адно́віць усё.
12 Але кажу вам, што Ілія́ ўжо прыйшоў, і не пазна́лі яго, а ўчынíлі з ім, што хацелі; так і Сын Чалавечы ма́е паку́таваць ад іх.
13 Тады зразумелі вучні, што Ён пра Іаана Хрысцíцеля казаў ім.
14 І калі прыйшлі яны да народу, падышоў да Яго чалавек і, стаўшы перад Ім на калені,
15 сказаў: Госпадзі! памíлуй сына майго; ён луна́цік і цяжка паку́туе, бо часта па́дае ў агонь і часта ў ваду́.
16 Я прыво́дзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі ацалíць яго.
17 А Іісус сказаў у адказ: о, ро́дзе бязве́рны і разбэ́шчаны! даку́ль буду з вамі? даку́ль буду цярпець вас? Прывядзíце яго да Мяне сюды.
18 І забаранíў яму Іісус; і вы́йшаў з яго дэман; і ацалíўся хлопец у тую ж хвіліну.
19 Тады вучні, прыступíўшы да Іісуса асобна, сказалі: чаму мы не здо́лелі вы́гнаць яго?
20 А Іісус сказаў ім: з-за нявер’я вашага; бо праўду кажу вам: калі вы бу́дзеце мець веру з гарчы́чнае зе́рне і ска́жаце гары́ гэтай: «перайдзі адсюль туды», і яна пяро́йдзе; і нічога не будзе немагчы́мага для вас.
21 Гэты ж род выганя́ецца толькі малітваю і по́стам.
22 У той час, калі знахо́дзіліся яны ў Галілеі, сказаў ім Іісус: адда́дзены будзе Сын Чалавечы ў ру́кі чалавечыя,
23 і заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэ́сне. І засмуцíліся яны вельмі.
24 Калі ж прыйшлі яны ў Капернау́м, то падышлí збо́ршчыкі дыдра́хмаў да Пятра і сказалі: ці не дасць Настаўнік ваш дыдра́хмы?
25 Ён кажа: дасць. І калі ўвайшоў ён у дом, то Іісус, апярэ́дзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сíмане? цары зямныя з каго бяруць мы́та або пада́так? з сыноў сваіх, ці з чужых?
26 Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Іісус: значыць, сыны́ свабодныя.
27 Але каб нам не спакусíць іх, ідзі на мора, закінь ву́ду, і першую ры́біну, якая зло́віцца, вазьмі; і, адкры́ўшы рот яе, зно́йдзеш стацíр; вазьмі яго і дай ім за Мяне і за сябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Матфея, 17 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матфея 17 раздзел в переводах:
Матфея 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.