Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 17 Паводле Мацьвея 17 раздзел

1 Пасьля шасьцёх дзён узяў Ісус Пятра, Якуба і Яна, брата яго, і ўзьвёў іх адных на высокую гару.
2 І перамяніўся прад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, адзеньне-ж Яго сталася белаю, як сьвятло.
3 І вось зьявіліся ім Майсей і Ільля, размаўляючы з Ім.
4 І Пётра, азваўшыся да Ісуса, сказаў: — Госпадзе! Добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і адну Ільлі.
5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось воблака сьветлае ахінула іх, і голас з воблака прамаўляючы: — Гэта Сын Мой Улюблены, у Ім Маё Дабраваленьне, Яго слухайце.
6 І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і моцна перастрашыліся.
7 Але Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: — устаньце і ня бойцеся.
8 Узьняўшы-ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
9 І калі зыйходзілі з гары, Ісус засьцярог іх, кажучы: — Нікому не гаварэце пра гэтае відзеньне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне з мёртвых.
10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: — чаму кніжнікі гавораць, што Ільлі першаму належыць прыйсьці.
11 Ісус-жа ў адказ сказаў ім: — так, Ільля павінны прыйсьці перш і ўладзіць усё.
12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго і ўчынілі з ім, як хацелі; гэтак і Сын Чалавечы пацярпіць ад іх.
13 Тады вучні зразумелі, што пра Яна Хрысьціцеля гаварыў ім.
14 І калі яны падыйшлі да народу, падышоў да Яго чалавек, і падаючы прад Ім на калені,
15 гаварыў: — Госпадзе! зьлітуйся над сынам маім: ён у маладзіку упадае ў шал, і цяжка пакутуе, бо часта кідаецца ў агонь, і часта ў ваду.
16 Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і не маглі яго ацаліць.
17 Ісус-жа, адказваючы, сказаў: — о, родзе няверны і распусны! дакуль буду з вамі, дакуль буду цярпець вас? прывядзеце яго да Мяне сюды.
18 І забараніў яму Ісус, і выйшаў злыдух з юнака, і юнак стаў здароў у той-жа час.
19 Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса на самоце, сказалі: — чаму мы не змаглі выгнаць яго?
20 І адказаў ім Ісус: — з-за нявер’я вашага; бо, запраўды кажу вам: — калі будзеце мець веру хоць з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: — перайдзі адсюль туды, — яна пярэйдзе, і нічога ня будзе немагчымага для вас.
21 Гэты-ж род ня выйходзіць і начай, як толькі малітваю і постом.
22 У час быцьця іх у Галілеі Ісус сказаў ім: — Сын Чалавечы праданы будзе ў рукі чалавечыя.
23 І заб’юць Яго і на трэйці дзень уваскросьне; і яны моцна засмуціліся.
24 Калі-ж прыйшлі яны у Капэрнаум, то падыйшлі да Пятра зборшчыкі дыдрахмаў і сказалі яму: — ці ня дасьць ваш Вучыцель дыдрахмы?
25 І ён сказаў: так, і калі ўвайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: — як табе думаецца, Сымоне, уладары зямныя з каго бяруць дадіну ці падатак: з сваіх сыноў ці з чужых?
26 Пётра сказаў Яму: — з чужых. Ісус-жа сказаў: — значыць, сыны вольныя.
27 Але, каб нам іх ня зьняважыць, пайдзі на мора, закінь вуду, і першую злоўленую рыбу вазьмі, і адчыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; вазьмі яе і аддай ім за Мяне і за сябе.

Зноскі:

6 перастрашыліся — ці — (пера) спужаліся.
15 пакутуе — ці — вар'юецца.
21 выйходзіць — ці — выганяецца.
22 праданы — ці — выданы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 17 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 17 раздзел в переводах:
Мацьвея 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.