Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 28 Паводле Мацьвея, 28 глава

1 Па сыбоце, на сьвітаньні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і іншая Марыя паглядзець гроб.
2 І вось стаўся землятрус вялікі; бо Ангел Гасподні зыйшоў з нябёсаў і, прыступіўшы, адваліў камень ад дзьвярэй гробу і сядзеў на ім.
3 А воблік яго сьвяціўся маланкаю, і адзеньне яго белае, як сьнег.
4 І ад страху прад ім жахнулася варта, і сталася як няжывая.
5 Ангел, зьвярнуўшыся да жанчын, прамовіў: — ня бойцеся вы; ведаю, што шукаеце Ісуса укрыжаванага.
6 Яго няма тут: Ён уваскрос, як і казаў; хадзеце, паглядзеце месца, дзе ляжаў Госпад.
7 І пайдзеце хутчэй, скажэце вучням Яго, што Ён уваскрос з мёртвых, і апярэдзіць вас у Галілеі, там Яго ўбачыце; гэта апавяшчаю вам.
8 І выйшаўшы борзда з гробу, яны ў страху і радасьці пабеглі апавясьціць вучням Ягоным.
9 Калі-ж яны ішлі апавяшчаць вучням Яго, вось Ісус сустрэў іх і прамовіў: — радуйцеся! — яны-ж, прыступіўшы, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.
10 Тады кажа ім Ісус: — ня бойцеся; ідзеце, апавясьцеце братом Маім, каб ішлі ў Галілею; там яны ўбачаць Мяне.
11 Калі-ж яны ішлі, некаторыя з вартаўнікоў пабеглі да места і абвясьцілі архісьвятаром усё, што сталася.
12 І тыя, сабраўшыся з народнымі старшынямі і зрабіўшы змову, далі воінам шмат грошай;
13 Кажучы: — скажэце, што вучні Ягоныя прыйшлі ўначы і ўкралі Яго, калі мы паснулі.
14 І калі правіцель даведаецца пра гэта, мы яго ўгаворым, і вас ад небясьпекі асьцерагом.
15 Яны-ж, узяўшы срэбранікі, зрабілі так, як былі навучаны былі; і разьняслося слова гэтае між юдэямі аж па сёньнешні дзень.
16 Адзінаццаць-жа вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды сказаў ім Ісус.
17 І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; некаторыя-ж сумняваліся.
18 І зблізіўшыся да іх, Ісус сказаў ім: — Дадзена Мне ўсякая ўлада ў небе і на зямлі.
19 Дык ідзеце навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у Імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
20 І навучайце іх выпаўняць усё, што Я запавядаў вам; і вось Я з вамі праз усе дні да сканчэньня веку. Амін.

Примечания к тексту

17 сумняваліся — ці — усумніліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 28 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.