Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 6 Паводле Мацьвея 6 раздзел

1 Высьцерагайцеся даваць ахвяры вашыя перад людзьмі, каб яны гэта бачылі; бо гэтак ня будзеце мець узнагароды ад Айца вашага Нябеснага.
2 Дзля таго, калі даеш ахвяру, не разгалошвай перад сабою, як гэта робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб хвалілі іх людзі; запраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць узнагароду сваю.
3 Ты-ж, калі прыносіш ахвяру, няхай левая твая рука ня ведае, што робіць правая.
4 Каб ахвяра твая была ў тайне, і Айцец твой, бачыўшы тайнае, узнагародзіць цябе наяве.
5 І калі молісься, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у сынагогах і на скрыжаваньні вуліц, стоячы, маліцца, каб паказацца людзям; папраўдзе кажу вам — яны ўжо дастаюць узнагароду сваю.
6 Ты-ж, калі молісься, увайдзі ў пакой свой, і, зачыніўшы за сабою дзьверы, памаліся Айцу твайму, які ў тайне, і Айцец твой, бачачы тайнае, узнагародзіць цябе наяве.
7 А молячыся, не гавары лішняга, як пагане. Бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць;
8 не прыпадабняйцеся да іх, — ведае Айцец ваш вашыя патрэбы, перш, чым вы папросіце ў Яго.
9 Малецеся-ж гэтак: Ойча наш Нябесны! Сьвяціся імя Тваё;
10 Прыйдзі Ўладарства Тваё; і станься воля Твая, як у небе, так і на зямлі.
11 (Хлеба надзённага) сёньня нам дай.
12 І адпусьці нам нашыя віны, як і мы адпушчаем правінным прад намі.
13 І не ўвядзі нас у спакусу, але збаві нас ад златворнага. Бо Тваё ёсць Уладарства, і сіла, і слава на векі; амін.
14 Калі-ж вы адпушчаеце людзям правіны іхныя, адпусьцець і вам Айцец ваш Нябесны.
15 Калі-ж ня адпушчаеце людзямі правінаў іхных, то і Айцец ваш Нябесны не адпусьціць вам правінаў вашых.
16 І калі посьціце, не станавецеся панырымі, як крывадушнікі, якія наводзяць сум на абліччы свае, каб паказацца людзям, што яны ў посьце; папраўдзе кажу вам: яны ўжо дастаюць узнагароду сваю.
17 Ты-ж, калі посьціш, намасьці галаву тваю і ўмый аблічча тваё;
18 Каб не прад людзьмі паказацца посьнікам, але прад Айцом тваім, Хто ў таемнасьці ёсьць; і Айцец твой, бачачы ў таемнасьці, узнагародзіць цябе ў наяунасьці.
19 Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе іржа і моль зьнішчаюць, і дзе зладзеі падкопваюцца і крадуць.
20 Але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні іржа не зьнішчаюць, і дзе зладзеі не падкопваюцца і не крадуць.
21 Бо, дзе скраб ваш, там будзе і сэрца вашае.
22 Сьветачам целу ёсьць вока; калі вока тваё будзе простае, то ўсё цела тваё будзе сьветлае.
23 Калі-ж вока тваё крывое будзе, то ўсё цела тваё зацьмянае будзе; калі-ж сьвятло, што ў табе: цемра, то якова-ж сама цемра?
24 Ніхто ня можа служыць двум гаспадаром: бо аднаго палюбіць, а другога зьненавідзіць, альбо катораму пачне спрыяць, а іншага занядбае; ня можаце служыць Богу і мамоне.
25 Дзеля таго кажу вам: не праймайцеся душою вашею, што вам есьці і што піць, ні пра цела вашае, у што адзецца; ці-ж душа не важнейшая за ежу, а цела за адзежу?
26 Узгляньце на птушкі нябесныя: яны ні сеюць, ані жнуць, ані зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны корміць іх; ці-ж вы ня шмат лепшыя за іх?
27 І хто-ж з вас турботаю сваёю можа дадаць да росту свайго хоць адзін локаць?
28 І пра адзеньне чаго клапоціцеся; гляньце на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць, ані прадуць.
29 Але, кажу вам, што і Саламон пры ўсёй славе сваёй не ўбіраўся так, як кажная з іх.
30 Калі-ж зяло палевое, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог так адзяе, то ці-ж не балей таго вас, малаверы?
31 Дык не клапацецеся, разважаючы: што нас есьці і што піць, ці ў што адзецца?
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць і нявернікі; Айцец-жа ваш Нябесны ведае пра ўсе вашыя патрэбы.
33 Шукайце-ж перш Уладарства Божага і Праўды Ягонае, а ўсё іншае прыложыцца вам.
34 Дык ня турбуйцеся пра заўтрашняе, бо заўтрашняе само за сябе будзе турбавацца; досыць на кажны дзень клопату свайго.

Зноскі:

11 Хлеба надзённага — ці — Хлеб наш надзённы.
28 клапоціцеся — ці — турбуецеся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 6 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 6 раздзел в переводах:
Мацьвея 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.