1 Справядлівасьць азначае тут усе нашыя добрыя чыны. Спаўняць добрыя чыны толькі дзеля людзкога вока Хрыстус забараняе, жадаючы вышэйшай мэты і аднясеньня да Бога. Бог дае нагароду ў небе толькі за ўчынкі споўненыя для Бога і жыцьця надпрыроднага.
2 Атрымалі сваю нагароду г. зн. атрымалі тое, да чаго імкнуліся. Хацелі розгаласу і славы перад людзьмі, атрымалі іх, ад Бога ім ужо нічога не належыцца.
3 Хрыстус ня ганіць тут малітвы па сьвятынях і малітвы супольна, а толькі забараняе малітвы на паказ, для вока людзкога.
9 «Ойча наш» у хрысьціянстве ёсьць першая і найважнейшая малітва. Затым што навучыў яе сам Пан Езус, завецца малітва «Панская» або «Хрыстусавая». Складаецца яна з звароту да Айца нябеснага і 7-мі просьбаў.
11 Слова «хлеб» у сьв. Пісаньні ужываецца часта на азначэньне ўсякай ежы і просячы штодзённага хлеба, мы просім Бога, каб даў нам усяго патрэбнага да жыцьця на кожны дзень.
13 Пакусай ёсьць усё тое, што нас можа прывесьці да грэху, навет проба, якую Бог часам на людзей засылае. Дзеля гэтага, просім тут, каб Бог бараніў нас ад пакусаў, а калі ўжо яны канечне мусяць да нас прыйсьці, то каб Бог ласкай сваей узмацаваў нас і ня даў нам упасьці ў грэх.
16 Фарызэі падчас посту «нішчылі» свой твар, бо ня мыліся, ня часаліся, а нават мазаліся попелам, каб толькі зьвярнуць на сябе ўвагу, што яны посьцяць.
24 Мамона (грошы, багацьце) азначае тут усё тое, што супраціўляецца Богу, а прадусім багацьце, якому кланяюцца людзі як бажку, забываючыся аб Богу. Мамона ўжытая тут у форме асобы, якая супраціўляецца Богу.
30 У Палестыне дзеля нястачы дроў паляць у печы сухою травою, саломаю і г. п.
33 Хрыстус не забараняе тутака старацца і дбаць аб усё зямное, а толькі загадывае, каб на першым месцы ў людзей стаяла Божая справа і справядлівае жыцьцё, а калі гэта будзе, то ўсё іншае, патрэбнае да гэтага жыцьця, будзе Богам дадзена.
34 Кожны дзень мае свае клопаты і турботы, дык неразумна было-б да гэтых што дзённых клопатаў дадаваць яшчэ лішнія і непатрэбныя думкі аб будучыні, тымболей што будучыня, таксама як і цяперашыня, у руках Бога.