3 Гадзіна трэцяя ў Палестыне — гэта нашая 9 нараніцы.
6 Гадзіна адзінаццатая — гэта нашая 5 пад вечар.
8 Паводле закону Майсея плату работнікам трэба было выплаціць таго самага дня вечарам.
12 Скарга была-б зусім зразумелая, калі-б яны не былі згоджаны па дынары і калі-б ня браць пад увагу дабрату гаспадара.
16 Да жыцьця хрысьціянскага многа пакліканых, а да вялікай сьвятасьці мала выбраных.
Як тут на зямлі ў прыповесьці, так на тым сьвеце нагарода справядлівых сама па сабе будзе роўная для ўсіх і гэту нагароду мы называем «небам»; аднак у дробязі і паасобку бяручы, яна будзе рознай, залежнай — з аднаго боку — ад вартасьці заслуг сьвятых, з другога боку — ад дабраты і ласк Божых, каторыя Бог дае людзям паводле сваеё волі.
Гэтакім чынам справядлівасьць Божая выяўляецца ў вялікай колькасьці людзей збаўленых, а ласка Божая ясьнее ў малым ліку вялікіх Сьвятых.
21 Сядзець з првага і левага боку караля заўсёды ўважалася за знак улады і паважаньня. Вучні, пачуўшы аб скорым прыходзе каралеўства Хрыстовага, а разумеючы гэтае каралеўства ўсё яшчэ пазямному, хацелі заняць там першыя мясцы. Гэтага самага хацела і матка сыноў Зэбэдэявых.
22 Чарай завець тут Хрыстус сваю муку.
23 Гэтае прароцтва Хрыстова споўнілася: старшы сын Зэбэдэя — Якуб быў сьцяты мячом каля 44 году па Нар. Хр., а малодшы — Ян быў бічаваны, укінены ў кацёл з кіпучай алівай, а потым выгнаны на выспу Патмос.
Апроч гэтага Хрыстус адзначае тут, што ён, як Мэсыяш, не пакліканы выдаваць або зьмяняць Божыя пастановы адносна жыцьця сьвятых у небе. Гэтыя пастановы ўжо былі выданы спрадвякоў Айцом разам з Сынам і Духам Сьв.
24 Абурыліся апосталы з прычыны ўласнай амбіцыі і дзеля гэтага Хрыстус дае ўсім навуку пакоры. Пакорныя ўслугі бліжнім найболей цэняцца ў каралеўстве Хрыстовым, бо і Хрыстус сам прыйшоў, каб служыць.
28 Хрыстус аддаў жыцьцё сваё за ўсё чалавецтва, але таму што ня ўсе хочуць карыстаць з гэтага адкупленьня, Хрыстус кажа, што аддаў сваё жыцьцё за многіх.
30 Называючы Езуса Сынам Давіда, сьляпыя прызнаюць яго за Мэсыяша.