Зноскі:
1 Калі ўсе навукі і напамінаньні Езуса адносна кніжнікаў і фарызэяў не прывялі да пажаданага рэзультату, Езус выказвае перад народам усю іх нягоднасьць і крывадушнасьць і кажа ім: «Гора вам, кніжнікі і фарызэі».
4 Накладаюць на людзей шмат розных прадпісаньняў, а самі іх не спаўняюць.
5 Філактэры — гэта чатырохкантовыя скрыначкі са скуры, у якія жыды ўкладалі (і цяпер укладаюць) выпіскі з сьв. Пісаньня. Гэтыя філактэры жыды на малітву првязвалі раменнымі паяскамі да галавы і да левай рукі. Робячы гэтак, яны апіраліся на даслоўным разуменьні слоў сьв. Пісаньня: «Словы мае... павесьце як знак на руках і памясьцеце паміж вачамі вашымі» (Паўтор. Пр. 11:18). Фарызэі, каб паказацца перад народам пабажнейшымі, рабілі сабе большыя філактэры, чым у іншых. (Пасярод нашага народу філактэры завуцца «багамольле»).
Апроч філактэраў закон Майсея загадываў жыдом накладаць на малітву асобнае багамольнае адзеньне — паскаватую хустку з фрэнзлямі (талес), каторую яны і цяпер накладаюць, а гэта затым, каб прыпамінаць сабе прыказаньні Божыя. Фарызэі і кніжнікі рабілі для сябе фрэнзлі пры гэтай хустцы даўжэйшыя, чым у другіх людзей, каб паказацца пабажнейшымі.
9 Кніжнікі загадывалі сваім вучням называць сябе айцамі і ставілі сябе вышэй за бацькоў сваіх вучняў. У гэтым праяўлялася фарызэйская пыха. Езус ганіць гэтыя вымаганьні.
10 «Вучыцель» тутака ў значэньні «павадыр». Кніжнікі тады ўважалі сябе за павадыроў народу, прыгэтым ставілі сябе побач з Майсеем і прарокамі, кажучы, што яны іх наступнікі.
12 Будзе павышаны ў вачах Бога і на Божым судзе; аднак не заўсёды ўжо на гэтым сьвеце.
14 Сваею нібы пабожнасьцяй фарызэі здабывалі прыхільнасьць удоваў і потым з гэтай прыхільнасьці цягнулі для сябе карысьць, з крыўдай як удоваў так і сірот.
15 Наварочваючы паганца на жыдоўскую веру фарызэі давалі наверненаму (прозэліту), яшчэ сваю нягоднасьць і крывадушнасьць.
16 «Той абавязаны» г. зн. споўніць сваю прысягу.
17 Золата ў сьвятыні — гэта залатыя пасудзіны, якія былі ў сьвятыні.
23 Закон Майсея загадываў аддаваць дзесяціну (дзесятую часьць) толькі з авжнейшых пладоў зямных, а фарызэі даводзілі сваю рупнсьць і спаўняньні гэтага загаду да таго, што давалі дзесяціну нават з зёлак: мяты, аныжу і кміну.
24 Каб не праглынуць часам камара або муху, бо гэтыя стварэньні ўважаліся за нячыстыя, фарызэі працэджвалі перад піцьцём віно або малако. Дбаючы аб дробныя рэчы, фарызэі не зварочвалі ўвагі на вялікія прыказаньні ў Законе Божым.
26 Кубак тут азначае чалавека, а нутро кубка — азначае сэрца і душу людзкую. Фарызэі стараліся паказацца добрымі і справядлівымі толькі зьверху, для вока людзкога, а аб душы ня дбалі. Тымчасам нутраная справядлівасьць усьвячае і зьверхняе жыцьцё чалавека.
27 Жыды бялілі свае грабы, каб іх відаць было нават уначы, бо калі жыд прыпадкам дакрануўся да гробу, то станавіўся рытуальна нячыстым на цэлы тыдзень.
32 Айцы забівалі прарокаў, а патомкі заб'юць Сына Божага.
35 Жыды забілі Захара на дварышчы паміж брамаю і аўтаром, на каторым складаліся целапальныя ахвяры, у той час, калі Захар заклікаў народ да пакуты і вырачэньня балвахвальства.
38 «Дом ваш» — г. зн. горад і бацькаўшчына ваша.
39 Пакуль ня прызнаеце Хрыстуса за Мэсыяша, што мае стацца пры сканчэньні сьвету.
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша, 23 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.