1 Апосталы перад зыходам Сьв. Духа былі падлеглы ўсім людзкім слабасьцям і дзеля гэтага падымалі часам пытаньне, хто з іх старшы.
3 Хрыстус вымагае, каб сталіся падобнымі да дзяцей у пакоры і скромнасьці.
5 «Хто-б прыняў» — гэта значыць, хто-б аказаў ім якую ўслугу або прыязьлівасьць, той атрымае нагароду, як-бы зрабіў гэта самому Хрыстусу.
6 Падаючы такую вялікую кару, Хрыстус зварочвае ўвагу слухачоў на вялікасьць грэху згаршэньня; г. зн. калі хто навучыць або прывядзе да грэху дзіця, або справядлівага, веручага ў Хрыста, чалавека.
7 Мусяць прыйсьці згаршэньні, бо на сьвеце ёсьць побач з добрымі і благія людзі, а яшчэ дзеля таго, што чалавек мае вольную волю і можа пахіліцца ў добры бок або ў дрэнны.
9 Нават найдаражэйшыя асобы або рэчы трэба адкінуць ад сябе, калі яны вядуць да граху.
У пекле, апроч кары асуджэньня, пазбаўляючай агляданьня Бога, ёсьць яшчэ кара агню. Які гэта агонь — мы ня ведаем, але мусіць іншы чым тут на зямлі.
10 Як д'яблы носяць заўсёды з сабою свае мукі, так і анёлы маюць заўсёды з сабою сваё нябеснае шчасьце агляданьня Бога. З гэтага радка відаць так-жа, што чалавек мае свайго анёла-стража і дзеля гэтага заслугоўвае на пашану.
12 Такою блуднаю авечкаю ёсьць кожны грэшнік.
13 Заўсёды чалавек болей цешыцца з таго, што быў згубіў і знайшоў, чым з таго, што мае, хоць тое, што мае, ёсьць шмат даражэйшым за знойдзенае.
15 Братняе, спагаднае і ўмелае напамінаньне мае ў жыцьці вялікае значэньне.
18 Хоць апосталам даў Хрыстус уладу над вернымі, то аднаму толькі Пятру даў ключы каралеўства нябеснага і сказаў «пасі баранкі мае, пасі авечкі мае».
19 «Двух згадзіліся» г. зн. прасілі Бога ў імя Езуса Хрыста.
20 Там і Хрыстус ёсьць з сваею ласкаю і заступніцтвам, а дзе Хрыстус заступаецца, там малітва будзе выслухана.
22 Вучыцялі (рабіны) і кніжнікі загадывалі дараваць 3 разы, дык Пётр, падаючы 7 разоў, думаў, што падаў найбольшую лічбу, аднак Хрыстус загадыве дароўваць бліжняму аж да сямідзесяці сямі разоў, гэта значыць, без канца.
24 Десяць тысяч талентаў — гэта аграмадная сума: каля 12 мільёнаў даляраў. Гэтакая вялікая сума азначае вялікасьць і многасьць нашых він перад Богам.
25 Даўнейшае права Рымскае дазваляла прадаць даўжніка як нявольніка; гэты звычай існаваў і ў жыдоў.
28 Дынар — каля 2 зал., звычайная штодзённая плата работніку ў тагачаснай Палестыне.