1 Бэтфагэ — сяло пры Аліўнай гарэ, недалёка ад Ерузаліму, за ручаём Цэдрон. У гэтае сяло паслаў Езус двух вучняў.
5 Словы «Дачцэ Сыёнскай» значаць тое самае, што «жыхаром Ерузаліму».
Прарок Захар падае ў гэтых славах розьніцу паміж трыумфальным уездам Хрыста і зямных валадараў.
7 Езус ехаў на маладым асьле, а асьліца ішла побач, каб жарабё было спакайнейшае.
8 Высьцілаюць дарогу на знак пашаны.
9 «Госанна» — слова гэбрайскае, азначае тое самае, што «слава» або «чэсьць».
12 Са згоды старшых над сьвятынямі прадаўцы завялі гандаль у дварышчы сьвятыні (выглядала-б у нас як на цьмінтары каля касьцёла), прадаючы ўсё, што было патрэбнае да ахвяраў (валы, авечкі, галубы, віно, аліву і г. д.), а мяняльнікі, седзячы пры сталох, мянялі чужыя горшы на жыдоўскія, бо толькі жыдоўскім грашмі можна было даваць ахвяру на сьвятыню.
13 Гандляры пры гэтым ашуквалі рознымі нягоднымі спосабамі набожных людзей, якія прыходзілі ў сьвятыню і куплялі ў іх.
Выганяў Езус гандляроў з сьвятыні ў панядзелак.
19 Пракляцьце фігі мела сваё асобнае, сымболічнае значэньне. Пад гэтым дзеравам трэба разумець жыдоўскі народ. Лісьце буйнае — гэта ўсе дары, якімі так шчодра абдарыў Бог гэты народ. Ня гледзячы аднак на ўсе дары, жыдоўскі народ ня даў належных пладоў і нават, калі прыйшоў Мэсыяш, адкінуў яго і выдаў на сьмерць. Дзеля гэтага, так як фігу, спаткала яго належная кара.
25 Хрыстус пытаецца: чаму вы не паверылі тады, калі Ян Хрысьціцель паказываў на мяне, як на Баранка Божага і Мэсыяша?
27 Фарызэйская крывадушнасьць не заслужыла на просты адказ, бо яны прыйшлі, каб Езуса злавіць на слове, і потым абвінаваціць. Дык Езус адказаў ім укосна, падаючы прыповесьць ад двух сынох.
32 Бог мае ў Ізраілю дваякага роду сыноў. Першы, каторы нібы слухае Бога і кажа «пайду і зраблю», але ня робіць — гэта фарызэі і старшыя жыдоўскія; а другі, каторы хоць і кажа, што «не пайду», аднак потым, раскаяўшыся, ідзе і робіць — гэта грэшнікі, якія спачатку супраціўляюцца волі Божай, але потым жалеюць за свае чыны і наварочваюцца да Бога. Гэтыя ўвойдуць у каралеўства Божае, а тыя будуць адкінуты.
33 Вінатокі ў Палестыне высякаюцца ў скале ў форме чатырохкутнай ямы, у якую сыплюць вінаградныя ягады і топчуць іх нагамі. Выціснуты сок сплывае ўніз вінатокі і аддтуль праз дзірку і каналік цячэ ў пасудзіну. Вежу будавалі, каб бараніцца ад зладзеяў і каб сьцерагчы вінаградніка.
34 У Палестыне арэндатары — земляробы аддаюць яшчэ і цяпер трэцюю часьць або палавіну ўраджаю з вінаградніка гаспадаром
41 Значэньне гэтай прыповесьці такое: Вінаграднік — гэта зямля Ізраілява, земляробы — ізраэліты, а гаспадар — Бог. Ад ізраэлітаў вымагаў Бог спаўняньня сваіх прыказаньняў і дзеля гэтага пасылаў да іх прарокаў, а ўканцы свайго Сына. Аднак Ізраэліты прарокаў ня слухалі, а часам нават забівалі іх і гэтак няўбаве яны паступяць і Сынам Божым. Дык Богу ўжо нічога не астаецца, як толькі пакараць гэты народ.
42 Гэтым каменем, які адкінулі будаўнічыя (старшыя жыдоўскага народу), ёсьць Хрыстус. Ён пасланы Богам, каб будаваў каралеўства Божае і быў тым каменем, на каторым дзяржыцца ўся будова.
44 Хрыстус будзе срогім судзьдзёю для тых, хто сьведама яго адкінуў. Той, хто адкідае ягону навуку, «разаб'ецца», або інакш кажучы, згіне.