Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 21 Евангеля Мацьвея 21 раздзел

1 І як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух вучанікаў,
2 Кажучы ім: «Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.
3 І калі хто скажа вам што-лень, скажыце: ’Спадар патрабуе іх’, і як стой пашлець іх».
4 А сталася гэта, каб спаўнілася сказанае прарокам, каторы кажа:
5 «Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай».
6 Вучанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус:
7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх.
8 І бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе.
9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гукалі: «Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!»
10 І як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: «Хто гэта?»
11 І груд казаў: «Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага».
12 І ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў.
13 І кажа ім: «Напісана: ’Дом Мой домам малітвы будзе названы’, вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў».
14 І дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх.
15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гукалі ў сьвятыні й казалі: «Госанна Сыну Давідаваму!» абурыліся.
16 І сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» Ісус жа кажа ім: «Але! хіба вы ніколі ня чыталі: "З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу’».
17 І, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там.
18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў.
19 І абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: «Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!» І фіґа якга ссохла.
20 Абачыўшы гэта, вучанікі дзіваваліся, кажучы: «Як гэта якга ссохла фіґа?»
21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: «Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміцеся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: ’Падыйміся й кінься ў мора’, — будзе;
22 І ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце».
23 І як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: «Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?»
24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю.
25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?» Яны ж разважалі мяжсобку: «Калі скажам: ’Зь нябёсаў’, то Ён скажа: ’Чаму вы не паверылі яму?’
26 А калі сказаць: ’Ад людзёў’, — баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку».
27 І, адказуючы Ісусу, яны сказалі: «Ня ведаем». Сказаў ім і Ён: «І Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю.
28 «А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: ’Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім’.
29 Але яно, адказуючы, сказала: ’Не хачу’; а потым, пакаяўшыся, пайшло.
30 І падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: "Іду, спадару’; і не пайшло.
31 Каторае з дваіх спаўніла волю айцову?» Кажуць Яму: «Першае». Ісус кажа ім: «Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага.
32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.
33 «Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў.
34 І як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае.
35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі.
36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае.
37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: "Будуць мець павагу да сына майго’.
38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: "Гэта спадкаемца; пайдзіма, забіма яго, і нам спадзець спадак’.
39 І, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі,
40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?»
41 Кажуць яму: «Ён неміласьціўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару».
42 Ісус кажа ім: «Хіба вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: ’Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых’?
43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму.
44 І тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб’юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».
45 І чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае,
46 І як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 21 раздзел в переводах:
Мацьвея 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.