Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 19 Евангеля Мацьвея, 19 глава

1 Як Ісус скончыў словы гэтыя, то адышоў з Ґалілеі і прышоў да граніцаў юдэйскіх, на тый бок Ёрдану.
2 За ім пайшло шмат грудоў, і Ён уздаравіў іх там.
3 І прыступіліся да Яго фарысэі, і, спакушаючы Яго, казалі Яму: «Ці з кажнае прычыны дазволена камусь адпушчаць жонку сваю?»
4 Ён, адказуючы, сказаў ім: «Ці ня чыталі вы, што Тый, Хто стварыў іх на пачатку, мужчынаю й жонкаю ўчыніў іх.
5 І сказаў: ’Затым пакіне чалавек айца й маці, і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адным целам’;
6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Дык, што Бог злучыў, таго людзіна хай не разлучае».
7 Яны кажуць Яму: «Як жа Масей расказаў даваць разводны ліст і адпусьціць яе?»
8 Ён кажа ім: «Масей з прычыны калянасьці сэрца вашага дазволіў вам адпушчаць жонкі вашыя; а спачатку ня было гэтак.
9 Але Я кажу вам, што хто адпусьце жонку сваю не за бязулства і ажэніцца з другой — чужаложа; і хто жэніцца з адпушчанай — чужаложа.
10 Кажуць Яму вучанікі Ягоныя: «Калі такая справа чалавека із жонкаю, то валей не жаніцца».
11 Але Ён сказаў ім: «Ня ўсі зьмяшчаюць гэтае слова, адно каторым гэта дана;
12 Бо ё легчанцы, што нарадзіліся таковымі із жывата маці; і ё легчанцы, каторых людзі вылягчалі; і ё легчанцы, што самы сябе вылягчалі дзеля гаспадарства нябёснага. Хто можа зьмяшчаць, няхай зьмяшчае».
13 Тады прывялі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучанікі ж сварыліся на іх.
14 Але Ісус сказаў: «Пусьціце дзеці, не перакажайце ім прыходзіць да Мяне, бо гэткіх ё гаспадарства нябёснае».
15 І, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.
16 І вось, хтось, падышоўшы, сказаў Яму: «Вучыцелю добры! што добрага імне зрабіць, каб мець жыцьцё вечнае?»
17 Ён жа сказаў яму: «Чаму завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго — Бога. Калі ж хочаш увыйсьці ў жыцьцё, дзяржы расказаньні».
18 Кажа Яму: «Якія?» Ісус жа сказаў: «Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьветч хвальшыва;
19 Сьці айца й маці, і любі прыяцеля свайго, як самога сябе».
20 Маладзён кажа Яму: «Усе гэта рабіў я з маладосьці свае; чаго яшчэ не стаець імне?»
21 Ісус сказаў яму: «Калі хочаш быць дасканальным, пайдзі, прадай маемасьць сваю і раздай убогім; і будзеш мець скарб на нябёсах; і прыходзь а йдзі за Імною».
22 Пачуўшы слова гэтае, маладзён адышоў смутны, бо ён меў вялікую маемасьць.
23 Ісус жа сказаў вучанікам Сваім: «Запраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства нябёснае.
24 І ўзноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае».
25 Пачуўшы гэта, вучанікі Ягоныя вельмі зумеліся й сказалі: «Дык хто ж можа спасьціся?»
26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: «Людзём гэта немагчыма, але Богу ўсё магчыма».
27 Тады Пётра, адказуючы, сказаў Яму: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою, што ж нам будзе?»
28 І сказаў ім Ісус: «Запраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Імною, у вадраджэньню, як сядзе Сын Людзкі на пасадзе славы Свае, сядзеце й вы на двананцацёх пасадах судзіць двананцаць пакаленьняў Ізраелявых.
29 І кажны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі, дзеля імені Майго, адзяржыць сто разоў, і жыцьцё вечнае спадзець яму.
30 Шмат якія першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 19 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.