Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 10 Евангеля Мацьвея, 10 глава

1 І пагукаўшы двананцацёх вучанікаў Сваіх, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, выганяць іх, і ўздараўляць усялякую хваробу і ўсялякае няўздоленьне.
2 Вось жа двананцацёх апосталаў імёны гэткія: першы Сымон, званы Пётрам, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зэведэяў а Яан, брат ягоны,
3 Піліп а Варфаламей, Хама а Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў а Леўвей, каторага мянушка была Хвадзей,
4 Сымон Каноянін а Юда Іскарыёт, што й ізрадзіў Яго.
5 Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы: «На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце;
6 Але валей ідзіце да загінулых авец дому Ізраелявага.
7 І ходзячы, абяшчайце, кажучы: ’Дабліжылася гаспадарства нябёснае’.
8 Хворых уздараўляйце, пракажаных ачышчайце, мертвых ускрышайце, нячысьцікаў выганяйце; дарма адзяржалі, дарма давайце.
9 Не бярыце із сабою ані золата, ані срэбла, ані медзі ў чарэслы свае,
10 Ані хатуля ў дарогу, ані дзьвюх сарочкаў, ані вобую, ані посаха, бо працавень варты еміны свае.
11 Да якога места альбо селішча ня ўвыйшлі б вы, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
12 А ўходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: ’Супакой дому гэтаму’;
13 І калі дом будзе годны, то супакой ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе годны, то супакой ваш да вас зьвернецца.
14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому альбо зь места таго, атрасіце пыл із ног сваіх.
15 Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай а Ґоморскай у дзень суду, чымся месту таму.
16 «Вось, я пасылаю вас, як авечкі сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як гады, і нявінныя, як галубы.
17 Сьцеражыцеся ж людзёў, бо яны будуць выдаваць вас радам і ў бажніцах сваіх будуць біць вас.
18 І павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам.
19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся, як або што казаць; бо ў тым часе дана будзе вам, што сказаць;
20 Бо ня вы будзеце гукаць, але Дух Айца вашага будзе гукаць у вас.
21 «І выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец — дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх.
22 І будуць усі ненавідзіць вас за імя Мае, але хто вытрывае да канца, спасецца.
23 «Калі ж вас будуць гнаць у вадным месьце, бяжыце да другога. Бо запраўды кажу вам: не пасьпееце абыйсьці местаў Ізраелявых, як прыйдзе Сын Людзкі.
24 Вучанік не пераходзе вучыцеля, ані слуга — гаспадара свайго.
25 Досыць вучаніку, каб ён быў, як вучыццель ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі ж гаспадара дому назвалі вельзэвулам, пагатове — хатніх ягоных.
26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б, і тайнага, праз што не даведаліся б.
27 Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах.
28 «І ня бойцеся забіваючых цела, а душы ня могучых забіць; а валей бойцеся таго, хто можа душу й цела загубіць у пекле.
29 Хіба двух вераб’ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага;
30 У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны;
31 Дык ня бойцеся ж, бо вы пераходзіце шмат вераб’ёў.
32 Дык кажнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю й Я перад Айцом Маім, што ў нябёсах;
33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся й Я перад Айцом Сваім, што ў нябёсах.
34 «Ня думайце, што Я прышоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч;
35 Бо Я прышоў пастанавіць чалавека супроці айца ягонага, і дачку супроці маткі ейнае, і нявестку супроці сьвякрыві ейнае.
36 І непрыяцелі людзіны хатнія яе.
37 Хто любе айца альбо маці балей за Мяне, ня годны Мяне; і хто любе сына альбо дачку балей за Мяне, ня годны Мяне.
38 І хто не бярэць крыжа свайго і ня йдзець за Імною, тый ня годны Мяне.
39 Хто знойдзе жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго.
40 Хто прыйме вас, прыймае Мяне; а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне.
41 Хто прыймае прароку ў імя прарокі, адзяржыць нагароду прароцкую; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, адзяржыць нагароду справядлівага.
42 І хто дасьць піць аднаму з малых гэтых коўню сьцюдзёнае вады ў імя вучаніка, запраўды кажу вам аніяк ня згубе нагароды свае».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.