Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 10 Паводля Мацьвея 10 раздзел

1 І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, (Ён) даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць ад усякай хваробы і ўсякай немачы.
2 А дванаццацёх Апосталаў іменьні вось такія: першы — Сымон, якога завуць Пётрам, і Андрэй — брат ягоны, Якуб Завядзеявы і Яан — брат ягоны,
3 Піліп і Барталамей, Хама і Мацьвей мытнік, Якуб, каторы Алхвея, і Ляўвей, якога завуць Тадэям,
4 Сымон Кананіт, і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.
5 Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус, загадаўшы ім, кажучы: на шлях паганаў ня ідзіце, і ў места самарцаў ня ўваходзьце;
6 Але ідзіце лепш да загінуўшых авечак дому Ізраэлявага.
7 А ходзячы, абвяшчайце, кажучы: наблізілася Гаспадарства Нябёсаў.
8 Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце; дарма атрымалі, дарма давайце.
9 Ня набывайце ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы вашыя,
10 ні торбы ў дарогу, ні дзьвух адзежын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варты стравы сваёй.
11 А ў якое места ці сяло ўвойдзеце, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
12 А ўваходзячы ў дом той вітайце яго (жыды звычайна віталіся словам «шалом» г.з. «мір вам»),
13 і калі дом (той) будзе запраўды годны, (дык) зыйдзе мір ваш на яго, калі ж ня будзе годны, мір ваш вернецца да вас.
14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць слоў вашых, то выходзячы з дому ці зь места таго, абцярушыце пыл з ног вашых.
15 Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суда, чым месту таму.
16 Вось Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык вось, будзьце мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
17 Сьцеражэцеся ж людзей, бо яны будуць аддаваць вас у сынедрыёны, і ў сынагогах сваіх будуць біць вас,
18 і будзеце паведзены да валадароў і каралёў за Мяне, дзеля сьведчаньня перад імі і паганамі.
19 І калі будуць выдаваць вас, ня дбайце аб тое, як і што (вам) сказаць, бо вам у той час будзе дадзена, што сказаць.
20 Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Ба́цькі вашага будзе гаварыць у вас.
21 І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — дзіця (сваё); і паўстануць дзеці на бацькоў і пазабіваюць іх;
22 і будзеце зьнянавіджаны ўсімі за Імя Маё, але, хто вытрывае да канца, уратаваны будзе.
23 Калі ж будуць перасьледаваць вас у адным месту, уцякайце ў другое, бо запраўды кажу вам: ня абойдзеце яшчэ местаў Ізраэлявых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
24 Вучань ня вышэйшы за настаўніка, ні слуга ня вышэйшы за гаспадара свайго.
25 Годзе для вучня, каб стаў, як настаўнік ягоны, і слуга — як гаспадар ягоны. Калі Гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх ягоных.
26 Дык жа ня бойцеся іх: бо няма нічога ўкрытага, што б ня выявілася, і таемнага, што б ня сталася вядомым.
27 Што кажу вам у цемнаце, кажыце ў сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў.
28 І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы ня могуць забіць. Але больш бойцеся Таго, Хто можа і душу́ і цела загубіць у гееньне.
29 Ці ж ня два вераб’і прадаюцца за ассары? І ніводзін зь іх ня ўпадзе на зямлю бяз волі Ба́цькі вашага.
30 Вашы ж і валасы на галаве ўсе палічаны.
31 Пагэтаму ня бойцеся: вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
32 Дык вось, кожны хто будзе вызнаваць Мяне перад людзьмі, вызнаю і Я яго перад Ба́цькам Маім, Які ёсьць у Нябёсах.
33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Ба́цькам Маім, Які ёсьць у Нябёсах.
34 Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прынесьці, але меч.
35 Бо Я прыйшоў адлучыць чалавека ад бацькі ягонага, і дачку ад маці ейнай, і нявестку ад сьвякрухі ейнай.
36 І ворагі чалавеку хатнія ягоныя.
37 Хто любіць бацьку ці матку больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.
38 І хто ня бярэ крыжа свайго, але ідзе ўсьлед за Мною, ня варты Мяне.
39 Хто зьберажэ жыцьцё сваё, загубіць яго; а хто загубіць жыцьцё сваё дзеля Мяне, зьберажэ яго.
40 Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Паслаўшага Мяне.
41 Хто прыймае прарока ў імя прарока, атрымае ўзнагароду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, дастане ўзнагароду праведніка.
42 І хто, калі напоіць аднаго з малых гэтых (хаця б) адным кубкам халоднай вады ў імя вучня, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 10 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 10 раздзел в переводах:
Мацьвея 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.