Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 25 Паводля Мацьвея 25 раздзел

1 Тады Валадарства Нябёсаў будзе ўпадоблена да дзесяцёх дзеваў, якія, узяўшы сьветачы свае, выйшлі на сустрэчу Маладому.
2 І сярод іх былі пяць мудрыя, і пяць — няразумныя.
3 Тыя, каторыя няразумныя, узяўшы сьветачы свае, ня ўзялі з сабою алею.
4 Мудрыя ж разам са сьветачамі сваімі ўзялі алей у судзіны свае.
5 А як Малады замарудзіў, то задрамалі ўсе і пасну́лі.
6 Але апоўначы прагучаў крык: вось Малады ідзе, выходзьце на сустрэчу Яму.
7 Тады ўсталі ўсе гэныя дзевы і паправілі сьветачы свае.
8 А няразумныя сказалі мудрым: дайце нам вашага алею, бо сьветачы нашыя гаснуць.
9 А мудрыя адказалі, кажучы: каб ня сталася няхопіцы і ў нас і ў вас, дык пайдзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе.
10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў Малады, і гатовыя ўвайшлі зь Ім на вясельле, і дзьверы былі зачынены.
11 Пасьля ж прыходзяць і рэшта дзеў, кажучы: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам!
12 Ён жа адказаўшы сказаў: праўду кажу вам: ня ведаю вас.
13 Пагэтаму будзьце на старожы, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую Сын Чалавечы прыйдзе.
14 Бо як чалавек, пакідаючы дом, паклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасьць сваю.
15 І аднаму даў (ён) пяць талянтаў, другому ж — два, а іншаму — адзін, кожнаму паводля ягонай сілы, і зараз жа пакінуў дом.
16 І той, што атрымаў пяць талянтаў, пайшоўшы, скарыстаў іх у справе і набыў другія пяць талянтаў.
17 Гэтак сама і той, што атрымаў два (талянты): набыў і ён другія два (талянты).
18 А той, што атрымаў адзін талянт, адыйшоўшыся, закапаў (яго) у зямлю і схаваў срэбра гаспадара свайго.
19 І па доўгім часе прыходзіць гаспадар рабоў гэных і патрабуе ў іх справаздачы.
20 І, падыйшоўшы, той, што атрымаў пяць талянтаў, прынёс другія пяць талянтаў, кажучы: Гаспадар! пяць талянтаў (ты) даручыў мне; глядзі, другія пяць талянтаў набыў я за іх.
21 А гаспадар ягоны сказаў яму: добра, раб добры і верны! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара свайго.
22 Таксама і той, што атрымаў два талянты, падыйшоўшы сказаў: гаспадар! два талянты даручыў ты мне, глядзі, другія два талянты набыў я за іх.
23 Гаспадар ягоны сказаў яму: добра, добры і верны раб! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
24 Таксама і той хто атрымаў адзін талянт падыйшоўшы сказаў: гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі: жнеш, дзе ня пасеяў, і зьбіраеш, дзе ня рассыпаў.
25 Дык пабаяўшыся пайшоў і схаваў талянт твой у зямлі; вось атрымай тваё.
26 І, адказаўшы, гаспадар ягоны сказаў яму: ліхі і ляны раб! ты ведаў, што я жну, дзе ня пасеяў, і зьбіраю дзе ня рассыпаў.
27 Дзеля гэтага належала табе аддаць срэбра маё мянялам, і я прыйшоўшы дастаў бы маё з прыбыткам.
28 Пагэтаму вазьміце ў яго талянт і аддайце таму, хто мае дзесяць талянтаў.
29 Бо ко́жнаму, хто мае, будзе дадзена і памно́жыцца; а ў таго, хто ня мае будзе аднята і тое, што мае.
30 А нягоднага раба выкіньце ў цемру вонкавую; там будзе лямант і скрыгот зубоў.
31 Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў Славе Сваёй, і ўсе сьвятыя Ангелы зь Ім, тады сядзе на Пасадзе Славы Сваёй
32 І будуць сабраны перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
33 І (Ён) паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў зь левага (боку).
34 Тады скажа Валадар тым, што справа ад Яго: прыйдзеце багаславёныя Ба́цькі Майго, атрымайце ў спадчыну Валадарства прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету.
35 Бо (Я) галадаў, і вы далі Мне есьці, хацеў піць, і (вы) напаілі Мяне, быў падарожным, і (вы) прынялі Мяне;
36 быў няапрануты, і (вы) адзелі Мяне; быў хворы, і (вы) адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і (вы) прыйшлі да Мяне.
37 Тады праведнікі адкажуць Яму кажучы: Госпадзе! калі (мы) бачылі Цябе галадаючым і накармілі ці сьмягнучым і напаілі?
38 І калі (мы) бачылі Цябе падарожным і прынялі альбо няапранутым і адзелі?
39 Альбо калі (мы) бачылі Цябе хворым ці ў вязьніцы і прыйшлі да Цябе?
40 Тады адказаўшы Валадар скажа ім: праўду кажу вам: як што зрабілі (вы гэта) аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, (вы) зрабілі Мне.
41 Тады скажа і тым, што зьлева (ад Яго): ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны д’яблу і ангелам ягоным.
42 Бо Я галадаў, і (вы) ня далі Мне есьці; хацеў піць, і (вы) ня напаілі Мяне.
43 Быў падарожным, і (вы) ня прынялі Мяне; быў няапрануты, і (вы) ня адзелі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і (вы) ня адведалі Мяне.
44 Тады і яны адкажуць Яму кажучы: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галадаючым ці сьмягнучым, ці падарожным, ці няапранутым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і ня паслужылі Табе?
45 Тады адкажа ім кажучы: праўду кажу вам: як (вы) ня зрабілі (гэтага) аднаму з гэтых меншых, то ня зрабілі Мне.
46 І пойдуць гэтыя на кару вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 25 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Мацьвея 25 раздзел в переводах:
Мацьвея 25 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.