Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея, 3 Паводля Мацьвея, 3 глава

1 І ў тыя дні прыходзіць Яан Хрысьціцель, прапаведуючы ў пустэльні Юдэі
2 і кажучы: пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябёсаў.
3 Бо ён ёсьць той, пра якога сказаў Прарок Гісая: голас крычачага ў пустэльні: падрыхтуйце дарогу Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму. (Гісая 40:3).
4 Сам жа Яан меў сваё адзеньне зь вярблюдавага валосься і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ежай ягонай была саранча і дзікі мёд.
5 Тады выходзіў да яго Ярузалім і ўся Юдэя і ўсё навакольле Ярдану.
6 І хрысьціліся ў яго ў Ярдане, спавядаючы грахі свае.
7 Убачыўшы ж многа хварысэяў і саддукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: вырадкі яхіднавыя! хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Учыніце ж плады, вартыя пакаяньня.
9 І ня думайце гаварыць у саміх сабе: маем бацькам Абрагама. Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых стварыць дзяцей Абрагаму.
10 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць, бо ўсякае дрэва, якое ня прыносіць добрага плоду, высякаецца і кіда́ецца ў вагонь.
11 Я хрышчу вас у вадзе ў (знак вашага) пакаяньня; але Той, Хто ідзе за мною дужэйшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.
12 Гархва Ягоная ў Руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасальным.
13 Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яана хрысьціцца ў яго.
14 Яан жа стрымліваў Яго, кажучы: мне трэба ў Цябе хрысьціцца, а Ты прыходзіш да мяне.
15 Але Ісус сказаў яму ў адказ: дапусьці цяпер, бо так належыць нам выканаць усякую Божую Волю. Тады (ён) дапускае Яго.
16 І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады. І вось адкрыліся Яму Нябёсы, і ўбачыў (Яан) Духа Божага, Які апускаўся, як галуб, і находзіў на Яго,
17 і вось Голас зь Нябёсаў гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якому спагадаю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Мацьвея, 3 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.