Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 3 Эвангельле Мацьвея, 3 глава

1 У тыя дні прыходзіць Іоан Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай
2 і кажучы: пакайцеея, бо наблізілася царства нябе́снае.
3 Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: голас гука́ючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, про́стымі рабе́це сьце́жкі Яму (Ісая 40:3).
4 Сам жа Іоан ме́ў адзе́ньне з вярблю́давага валосься і скураны́ пояс на паясьніцы сваёй, а ядою яго была шаранча́ і дзікі мёд.
5 Тады Ерузалім ды ўся Юдэя і ўсе́ ваколіцы Іорданскія выходзілі да яго
6 і хрысьціліся ў яго ў Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.
7 Убачыўшы-ж многа фарысэяў і садуке́яў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: плод яхіднавы! Хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Учыніце-ж плады, дастойныя пакаяньня,
9 і ня думайце гаварыць у думках сваіх: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каме́ньняў гэтых падняць дзяце́й Аўрааму.
10 Ужо й сяке́ра ля караня́ дзярэў ляжыць: кожнае дрэва, якое не дае́ плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
11 Я хрышчу вас у вадзе́ ў пакаяньне, але той, што йдзе́ за мною, дужэйшы за мяне́, я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.
12 Лапа́та Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём неўгасаючым.
13 Тады прыходзіць Ісус з Галіле́і на Іордан да Іоана хрысьціцца ў яго.
14 Іоан жа ўстрымліваў Яго, кажучы: мне́ трэба хрысьціцца ў Цябе́, а Ты прыходзіш да мяне́.
15 Але Ісус сказаў яму ў адказ: пакінь цяпе́р; бо гэтак нам нале́жыць выпаўніць усякую праўду. Тады Іоан дапускае Яго.
16 І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўгле́дзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галу́б, і спускаўся на Яго.
17 І вось голас з не́ба гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.