Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 4 Эвангельле Мацьвея, 4 глава

1 Тады Ісус заве́дзены быў Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.
2 І, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захаце́ў е́сьці.
3 І прыступіўся да Яго спаку́сьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб каме́ньні гэтыя зрабіліся хле́бамі.
4 Ён жа адказаў яму: напісана: ня хле́бам адным жыць будзе чалаве́к, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых (Другазаконьне 8:3).
5 Потым бярэ Яго д’ябал у сьвятое ме́ста і стаўляе на крыле́ храму
6 ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябе́, і на руках панясуць Цябе́, каб не спаткнуўся аб ка́мень нагою Твае́ю (Псальм 90:11−12).
7 Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго (Другазаконьне 6:16).
8 Ізноў бярэ Яго нячысты на ве́льмі высокую гару і паказвае Яму ўсе́ царствы сьве́ту і сла́ву іх.
9 І кажа Яму: усё гэтае дам Табе́, калі ўпаўшы, паклонішся мне́.
10 Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шата́н; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазаконьне 6:13).
11 Тады пакідае Яго д’ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.
12 Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галіле́ю.
13 І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асе́ў у Капэрнауме прыморскім, у ме́стах Завулонавых і Нэфалімавых,
14 каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
15 зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галіле́я паганская,
16 народ, се́дзячы ў це́мры, угле́дзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзе́лі ў краіне й це́ню сьме́рці, зазьзя́ла сьвятло (Ісая 9:1−2).
17 З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася царства нябе́снае.
18 Прахо́дзячы-ж недалёка мора Галіле́йскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,
19 і кажа ім: ідзе́це за Мною, і Я зраблю вас лаўца́мі чалаве́каў.
20 І яны зараз жа, пакінуўшы се́ці, пайшлі за Ім.
21 Ідучы стуль дале́й, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзе́явага і Яна, брата яго, у чаўне́ з Завядзе́ем, бацькам іх, пра́ўлючых се́ці свае́, і паклікаў іх.
22 І яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галіле́і, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды ле́чучы ўсякую хворасьць і ўсякую не́мач у людзе́й.
24 І прайшлі аб Ім чуткі па ўсёй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
25 І йшло за Ім множства народу з Галіле́і і Дзесяцігра́дзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.

Примечания к тексту

23 школа = сынагога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.