Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея 9 Эвангельле Мацьвея 9 раздзел

1 І, увайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад і прыйшоў у сваё ме́ста.
2 І вось, прыне́сьлі да Яго спараліжава́нага, ляжучы́ на пасьце́лі. І, ба́чучы ве́ру іх, Ісус сказаў спараліжава́наму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табе́ грахі тваі.
3 Ды вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе́: Ён блюзьніць.
4 Ісус жа, бачучы думкі іх, сказаў: на што благое ў сэрцах вашых?
5 Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе́ грахі, ці сказаць: устань ды хадзі?
6 Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжава́наму), устань, вазьмі пасьце́ль тваю і йдзі ў дом твой.
7 І, устаўшы, узяў пасьце́ль сваю ды пайшоў у дом свой.
8 Народ жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даўшага такую ўладу людзям.
9 І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалаве́ка, се́дзячы ля мытніцы, званага Мацьве́ем, і кажа яму: ідзі сьле́дам за Мною. І, устаўшы, ён пайшоў за Ім.
10 І ста́лася, як Ісус сядзе́ў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і пасе́лі за стол з Ім і вучнямі Яго.
11 І, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Вучыцель ваш е́сьць і п’е́ць з мытнікамі і грэшнікамі?
12 Ісус жа, пачуўшы гэтае, сказаў Ім: не́ здаровым патрэбен ле́кар, а хворым.
13 Пайдзе́це, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў не́ справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня (Осія 6:6).
14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць?
15 І сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны́ вясе́льнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.
16 І ніхто старое вопраткі ня ла́піць новаю ла́ткаю, бо новапрышы́тае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая.
17 І ня ўліваюць віна маладога ў старыя мяхí, бо разрываюцца мяхí, і віно выцякае, і мяхí гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхí, і захоўваецца тое і другое.
18 Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго не́йкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка́ мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яе́ руку Тваю, і яна ажыве́.
19 І, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго.
20 І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крываце́чу, падыйшла ззаду і дакрану́лася да краю вопраткі Яго,
21 бо яна думала сабе́: як толькі дакрануся да вопраткі Яго, паздараве́ю.
22 Ісус жа, аглянуўшыся і ўгле́дзіўшы яе́, кажа: мацуйся, дачка! ве́ра твая вы́ратавала цябе́. І жанчына гэная з тае́ пары паздараве́ла.
23 І тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, угле́дзіўшы жале́йнікаў і ўзварушаных людзе́й,
24 сказаў ім: разыдзе́цеся; бо ня ўме́рла дзяўча́тка, але сьпіць. І сьмяяліся з Яго.
25 Калі-ж людзе́й вы́велі, Ён, увайшоўшы, узяў яе́ за руку, і дзяўча́тка ўстала.
26 І разыйшла́ся чутка аб тым на ўсёй гэнай зямлі.
27 Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім пайшлі два сьляпыя і клікалі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў.
28 Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. І кажа ім Ісус: ці ве́рыце вы, што Я магу гэтае зрабіць? Яны адказваюць: але́, Госпадзе!
29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай паводле ве́ры вашае ста́нецца вам.
30 І расчыніліся вочы іх. І Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня ве́даў.
31 А яны, выйшаўшы, абвясьцілі аб Ім па ўсёй гэнай зямлі.
32 Калі-ж тыя выходзілі, то прывялі да Яго чалаве́ка нямо́га, апанава́нага нячыстым.
33 І, калі бе́с быў вы́гнаны, нямы́ загаварыў, і народ дзівіўся, кажучы: ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілю.
34 А фарысэі гаварылі: імем кня́зя чарто́ўскага выганяе Ён злых духаў.
35 І хадзіў Ісус па ўсіх ме́стах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую не́мач у людзе́й.
36 Гле́дзячы на грамады народу, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцярушаныя, быццам авечкі без пастуха.
37 Тады кажа вучням Сваім: жніво багатае, ды работнікаў мала.
38 Дык прасе́це Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво́ сваё.

Зноскі:

33 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «бе́с» на → «дэман».
34 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «чарто́ўскага» на → «дэманаў».
35 школа = сынагога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 9 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 9 раздзел в переводах:
Мацьвея 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.