Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея 20 Эвангельле Мацьвея 20 раздзел

1 Бо Царства Нябе́снае падобна да чалаве́ка — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у вінаграднік свой.
2 І, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзе́нь, паслаў іх у вінаграднік свой.
3 Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угле́дзіў другіх, сто́ячы на рынку бяз дзе́ла.
4 І сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе нале́жацца, дам вам. Яны пайшлі.
5 Зноў выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое-ж.
6 Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў другіх, сто́ячы без работы, і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзе́нь бяз дзе́ла?
7 Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дастанеце.
8 Калі-ж надыйшоў ве́чар, кажа гаспадар вінаградніку эканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да пе́ршых.
9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.
10 Прыйшоўшыя-ж пе́ршымі, думалі, што яны дастануць больш, але й яны дасталі па дынару.
11 І, узяўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому і казалі:
12 Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, перанёсшымі цяжар дня і сьпе́ку.
13 Ён жа ў адказ сказаў аднаму з іх: ся́бра! я ня крыўджу цябе́; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
14 Вазьмі сваё і пайдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое-ж, што і табе.
15 Ці-ж я ня во́лен у сваім рабіць, што хачу? Ці вока тваё злоснае, што я добры?
16 Гэтак будуць апошнія пе́ршымі, і пе́ршыя апошнімі; бо многа заклíканых, але мала вы́браных.
17 І, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус дарогаю адклікаў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:
18 Вось мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалаве́чы вы́даны будзе архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьме́рць;
19 і выдадуць Яго паганам на зьдзе́к і біцьцё і ўкрыжава́ньне; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.
20 Тады прыступілася да Яго маці сыноў Завядзе́явых з сынамі сваімі, кланяючыся і не́чага просячы ў Яго.
21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі се́лі ў Цябе́ адзін з правага боку, а другí з ле́вага ў царстве Тваім.
22 Ісус сказаў у адказ: ня ве́даеце, чаго просіце. Ці можаце піць ча́ру, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.
23 І кажа ім: ча́ру Маю будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але се́сьці ў Мяне́ з правага боку і з ле́вага не магу даць вам, але каму прыгатава́на Айцом Маім.
24 Пачуўшы гэтае, дзе́сяць вучняў абурыліся на двох братоў,
25 Ісус жа, паклікаўшы íх, сказаў: вы ве́даеце, што князí народаў валадаюць імі і вяльможы пануюць над імі;
26 але між вамі няхай ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць большым, няхай будзе вам слугою;
27 і хто хоча між вамі быць пе́ршым, няхай будзе вам слугою,
28 бо Сын Чалаве́чы не́ дзе́ля таго прыйшоў, каб Яму́ служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю дзе́ля вы́купу многіх.
29 І, калі выходзілі яны з Ерыхону, за Ім сьле́дам ішло множства народу.
30 І вось, два сьляпы́я, сядзе́ўшыя ля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе́ міма, пачалі крычэ́ць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сы́не Давідаў!
31 Народ жа крычэў на іх, каб маўчалі; але яны яшчэ мацне́й сталі крычэ́ць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!
32 Ісус, супыніўшыся, прыклікаў іх і сказаў: чаго вы хочаце ад Мяне́?
33 Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адчыніліся вочы нашыя.
34 Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх; і ўраз-жа сталі бачыць вочы іх, í яны пайшлі за Ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 20 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 20 раздзел в переводах:
Мацьвея 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.