Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 28 Эвангельле Мацьвея, 28 глава

1 Калі прыйшла субота, у час сьвітаньня пе́ршага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзе́ць магілу.
2 І вось ста́лася вялікае трасе́ньне зямлі; бо Ангел Гасподні, зыйшоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў ка́мень ад дзьве́раў магілы і сядзе́ў на ім.
3 Вы́гляд яго быў, як бліскавíца, і во́пратка яго бе́лая, як сьне́г.
4 І ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.
5 Ангел-жа, адка́зваючы жанчы́нам, сказаў: ня бойцеся; бо ве́даю, што вы шука́еце Ісуса расьпя́тага.
6 Яго няма́ тут: Ён уваскро́с, як і сказаў. Хадзе́це, паглядзе́це ме́сца, дзе́ ляжаў Госпад,
7 і пайдзе́це хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён ускро́с з мёртвых і вось апярэдзіць вас у Галіле́і; там Яго ўба́чыце. Вось я сказаў вам.
8 І, вы́йшаўшы бо́рзда з магілы, яны з страхам і ра́дасьцяй вялікай пабе́глі апавясьціць вучняў Яго.
9 Калі-ж яны ішлі апавясьціць вучняў Яго, дык вось Ісус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! І яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.
10 Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзіце, апавясьціце братоў Маіх, каб ішлі ў Галіле́ю; і там яны ўбачаць Мяне́.
11 Калі-ж яны ішлі, то некато́рыя з вартаўніко́ў, пайшоўшы ў ме́ста, абвясьцілі архірэям усё, што ста́лася.
12 І тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нара́ду, далі даволі грошай жаўне́рам
13 і сказалі: скажэце, што вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі мы спалі.
14 І, калі чутка аб гэтым дойдзе да Начальніка, мы перакана́ем яго і вас учынім бясьпе́чнымі.
15 Яны, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучы́лі; і разышлося слова гэтае між Юдэямі да сёньняшняга дня.
16 А адзінаццаць ву́чняў пайшлі ў Галіле́ю на гару́, куды сказаў ім Ісус.
17 І, уба́чыўшы Яго, пакланіліся Яму; іншыя-ж сумлява́ліся.
18 І, падыйшоўшы, Ісус прамовіў да іх: да́дзена Мне́ ўсякая ўлада на не́бе і на зямлі.
19 Дык ідзе́це, навучайце ўсе́ народы, хры́сьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
20 навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам; і вось Я з вамі ў-ва ўсе́ дні да сканчэньня ве́ку. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 28 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.