Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея 19 Эвангельле Мацьвея 19 раздзел

1 І, ста́лася, калі Ісус скончыў словы гэтыя, то выйшаў з Галіле́і і прыйшоў у ме́жы Юдэйскія на той бок Іордану.
2 За Ім пайшло множства людзёў; і Ён аздаравіў іх там.
3 І прыступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці за ўсякую віну можна чалаве́ку развадзíцца з жонкаю сваёю?
4 Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Той, Хто стварыў ад пачатку мужчыну й жанчыну, стварыў іх такімі? (Быцьцё 1:27.)
5 І сказаў: дзеля гэтага пакíнець чалаве́к бацьку й матку і прыста́не да жонкі сваёй; і будуць двое адным це́лам (Быцьцё 2:24).
6 Дык яны ўжо ня двое, але адно це́ла. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалаве́к няхай не разлучае.
7 Яны кажуць Яму: як жа Майсе́й казаў даваць разводны ліст і развадзіцца з ёю? (Другазаконьне 24:1 і наст.)
8 Ён кажа ім: Майсе́й дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам развадзіцца з жонкамі вашымі, а спачатку ня было гэтак.
9 Але Я кажу вам: хто разьвядзе́цца з жонкаю не́ за блудлівасьць і ажэніцца з другою, той блудзіць; і хто ажэніцца з разьве́дзенаю, блудзіць.
10 Кажуць Яму вучні Яго: калі гэткі абавязак чалаве́ка да жонкі, то ле́пей не жаніцца.
11 Ён жа сказаў ім: ня ўсе́ разуме́юць словы гэтыя, але каму дадзена.
12 Бо ёсьць скапцы́, што з матчынага жывата́ гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы́, што вы́пакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы́, якія зрабілі самы сябе́ скапца́мі дзеля царства нябе́снага. Хто можа паняць, няхай пайме́.
13 Тады прыве́дзены былі да Яго дзе́ці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучні-ж забаранялі ім.
14 Але Ісус сказаў: пусьціце дзяце́й і не перашкаджа́йце ім прыходзіць да Мяне́; бо гэткіх ёсьць Царства Нябе́снае.
15 І, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.
16 І вось не́хта, падыйшоўшы, сказаў Яму: Настаўнік добры! што зрабіць мне́ добрага, каб ме́ць жыцьцё ве́чнае?
17 Ён жа сказаў яму: чаму ты называеш Мяне́ добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго толькі Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, выпаўняй прыказаньні.
18 Кажа яму: якія? Ісус жа сказаў: не забіва́й; ня блудзí; не крадзí; ня сьве́дчы ілжыва;
19 шануй бацьку і матку; і: любі бліжняга твайго, як самога сябе́ (Выхад 20:12,13−16; Лявіт 19:18; Другазаконьне 5:16,17−20).
20 Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мне́ нестае́?
21 Ісус сказаў яму: калі хочаш быць беззаганным, пайдзі, прадай ма́емасьць тваю і раздай бе́дным; і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь ды йдзі за Мною.
22 Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце.
23 Ісус жа сказаў вучням Сваім: запраўды́ кажу вам, што трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Нябе́снае.
24 І яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці скрозь іголчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.
25 Пачуўшы гэтае, вучні Яго дужа дзіваваліся і сказалі: дык хто-ж можа спасьціся?
26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: у людзе́й гэтае немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.
27 Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што-ж будзе нам?
28 Ісус жа сказаў ім: Запраўды́ кажу вам, што ў новым жыцьці вы, пасьле́даваўшыя за Мною, калі Сын Чалаве́чы сядзе на пасадзе славы Свае́, ся́дзеце такжа на дванаццацёх паса́дах судзіць дванаццаць ро́даў Ізраілявых.
29 І кожын, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацьку, ці матку, ці жонку, ці дзяце́й, ці зе́млі дзеля іме́ньня Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьле́дуе жыцьцё ве́чнае.
30 Многія-ж пе́ршыя будуць апошнімі, і апошнія пе́ршымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 19 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 19 раздзел в переводах:
Мацьвея 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.