Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 8 Эвангельле Мацьвея, 8 глава

1 Калі-ж Ён зыйшоў з гары, за Ім пайшло вялікае множства народу.
2 І вось, падыйшоў пракажоны і, кла́няючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне́ ачысьціць.
3 І, працягну́ўшы руку, Ісус дакрану́ўся да яго і сказаў: хачу, будзь чысты.
4 І ён ураз жа ачысьціўся ад праказы. І кажа яму Ісус: глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажы́ся сьвяшчэніку і прынясі дар, які павяле́ў Майсе́й дзеля сьве́дчаньня ім.
5 Калі-ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго з просьбаю сотнік, кажучы:
6 Госпадзе! хлопец мой ляжыць дома спараліжава́ны і страшэнна мучыцца.
7 Ісус кажа яму: Я прыйду і вылячу яго.
8 Сотнік жа ў адказ сказаў: Госпадзе! Я ня варт, каб ты ўвайшоў да мяне́ пад страху́, але скажы адно толькі слова, і паздараве́е хлопец мой.
9 Бо і сам я паднявольны чалаве́к, дый маю пад сабою жаўне́раў, і кажу аднаму: пайдзі, і ідзе́; і другому: прыйдзі, і прыходзіць; і рабу майму: зрабі тое, і зробіць.
10 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што йшлі за Ім: запраўды́ кажу вам: і ў Ізраілю Я не знайшоў гэткае ве́ры.
11 Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з усхо́ду і за́хаду і засядуць за стол з Аўраамам і Ісаакам і Якавам у Царстве Нябе́сным;
12 а сыны царства будуць укінены ў це́мру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.
13 І сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты паве́рыў, няхай так табе́ будзе. І паздараве́ў хлопец яго ў тую-ж гадзіну.
14 І, прыйшоўшы ў дом Пётры, Ісус угле́дзіў це́шчу яго ляжучы ў гара́чцы.
15 І дакрану́ўся да рукі яе́, і гара́чка пакінула яе́, і яна ўстала і служыла ім.
16 Калі-ж надыйшоў ве́чар, да Яго прывялі шмат людзе́й, апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духаў сло́вам і вярнуў усім хворым здароўе,
17 каб збыло́ся сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: Ён узяў на Сябе́ нашыя нядужасьці і вылячыў хваробы нашыя (Ісая 53:4).
18 Убачыўшы-ж наво́кал сябе́ множства народу, Ісус вяле́ў вучням Сваім адплыць на той бок.
19 Тады адзін кніжнік, падыйшоўшы, сказаў Яму: Вучыцель, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.
20 І кажа яму Ісус: лісы маюць но́ры і птушкі нябе́сныя гнёзды, а Сын Чалаве́чы ня мае дзе́ скланіць галаву.
21 Другі-ж спасярод вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволь мне́ пайсьці і пахаваць бацьку майго.
22 Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў.
23 І, калі ўвайшоў Ён у чо́вен, за Ім пайшлі вучні Яго.
24 І вось, узьняло́ся вялікае ўзрушэньне на моры, ажно хвалі пачалі заліваць човен, а Ён спаў.
25 Тады, прыступіўшыся да Яго, разбудзілі Яго вучні Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас: гінем!
26 І кажа ім: чаго вы баіцёся, малаве́ры? Потым, устаўшы, загадаў вятро́м і мо́ру, і зрабілася вялікая ціша.
27 А людзі дзівіліся й гаварылі: хто гэта, што й вятры́ і мо́ра слухаюцца Яго?
28 І, калі Ён прыбыў на той бе́раг у зямлю Гергісінскую, насустрэчу Яму выйшлі з магілы двое апанаваных чарто́м, страшэнна злыя, так што ніхто не адважа́ўся праходзіць тэй дарогай.
29 І вось яны закрычэлі, кажучы: што нам і Табе́, Ісусе, Сыну Божы? Ці прыйшоў Ты сюды перад часам мучыць нас?
30 Непадалёк жа ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіне́й.
31 І чарты́ прасілі Яго, кажучы: калі нас выганяеш, то пашлі нас у гурт сьвіне́й.
32 І Ён сказаў ім: ідзіце. І тыя, выйшаўшы, увайшлі ў гурт сьвінячы. І вось уве́сь гурт сьвіне́й кінуўся з кручы ў мора і пагіб у вадзе́.
33 Пастухі-ж уцяклі і, прыйшоўшы ў ме́ста, расказалі аб усім і аб тых, што ў іх сядзе́ў нячысты.
34 І вось, усё ме́ста выйшла насустрэчу Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў ад ме́жаў іх.

Примечания к тексту

31 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «чарты́» на → «дэманы».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 8 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.