Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Мацвея 8 Паводле Мацвея 8 раздзел

1 Калі Ён сышоў з гары, вялікае мноства людзей ішло за Ім следам.
2 І вось, пракажоны, падышоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысціць».
3 І, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго Ісус, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І зараз быў ачышчаны ад праказы яго.
4 І гаворыць яму Ісус: «Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей, на сведчанне ім».
5 А калі Ісус увайшоў у Кафарнаўм, падышоў да Яго сотнік, просячы Яго
6 і кажучы: «Госпадзе, мой паслугач ляжыць дома спаралізаваны і моцна пакутуе».
7 І гаворыць яму Ісус: «Прыйду і аздараўлю яго».
8 І, адказваючы, сотнік гаворыць: «Госпадзе, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і паздаравее паслугач мой.
9 Бо і я — чалавек пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў: кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе, і другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і свайму паслугачу: “Рабі гэта”, і ён робіць».
10 Пачуўшы гэта, Ісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: «Сапраўды кажу вам: ні ў кога не знайшоў Я такой веры ў Ізраэлі.
11 Але кажу вам, што многія прыйдуць з усходу і з захаду, і ўзлягуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.
12 А сыны Валадарства выкінуты будуць у цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў».
13 І сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як уверыў, хай так станецца табе». І быў аздароўлены паслугач у тую ж гадзіну.
14 А калі Ісус зайшоў у дом Пётры, убачыў цешчу яго, што ляжала ў гарачцы.
15 І дакрануўся да яе рукі, і гарачка пакінула яе, і яна паднялася і паслугавала ім.
16 Калі ж надышоў вечар, прывялі да Яго многіх апанаваных дэманамі, і Ён выгнаў духаў словам ды аздаравіў усіх немачных,
17 каб збылося тое, што сказана было прарокам Ісаем, які казаў: «Ён на Сябе узяў немачы нашы і панёс хваробы».
18 Ісус, бачачы навокал Сябе вялікае мноства людзей, загадаў вучням Сваім плыць праз мора.
19 І адзін кніжнік, падышоўшы, гаворыць Яму: «Настаўнік, і я пайду за Табой, куды б Ты ні пайшоў».
20 І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе галаву прыхіліць».
21 Тады іншы, з вучняў Яго, гаворыць Яму: «Госпадзе, адпусці перш мяне пайсці і пахаваць бацьку майго».
22 Але Ісус гаворыць яму: «Ідзі за Мной і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».
23 І, калі ўвайшоў Ён у лодку, за Ім следам увайшлі вучні Яго,
24 і вось узнялася вялікая бура на моры, так што лодка захліствалася хвалямі, а Ён спаў.
25 І падышлі яны, і абудзілі Яго, кажучы: «Госпадзе, ратуй нас, мы гінем!»
26 І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.
27 А людзі дзівіліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора Яго слухаюць?»
28 А калі Ён пераплыў праз мора ў краіну Гергесінскую, выйшлі насустрач Яму двое апанаваных дэманамі, якія выходзілі з магіл, і такія страшныя, што ніхто не мог праходзіць гэтаю дарогай.
29 І вось, яны закрычалі, кажучы: «Што Табе да нас, Ісус, Сын Божы? Ці Ты прыйшоў сюды дачасна мучыць нас?»
30 Пасвіўся ж недалёка ад іх вялікі статак свінняў.
31 Тады дэманы прасілі Яго, кажучы: «Калі выганіш нас, пашлі нас у гэты статак свінняў».
32 І Ён гаворыць ім: «Ідзіце!» І тыя, выйшаўшы, перайшлі ў свінняў; і вось, увесь статак кінуўся ў мора са стромы і патануў у вадзе.
33 Пастухі ж уцяклі і, прыйшоўшы ў горад, паведамілі пра ўсё і пра тых, што былі апанаваны дэманамі.
34 І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Мацвея, 8 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацвея 8 раздзел, слухаць:
Мацвея 8 раздзел в переводах:
Мацвея 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.