Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея, 8 Матфея, 8 глава

1 Калі ж Ён зышоў з гары, услед за Ім пайшлі вялікія натоўпы.
2 І вось, пракажоны, падышоўшы, упаў перад Ім, кажучы: Госпадзе, калі хочаш, Ты можаш ачысціць мяне.
3 І [Ісус], працягнуўшы руку, дакрануўся да яго, кажучы: Хачу, ачысціся. — І ён адразу ачысціўся ад праказы.
4 І кажа яму Ісус: Глядзі, не расказвай нікому; а ідзі, пакажы сябе святару, і прынясі дар, які запаведаў Маісей, на сведчанне ім.
5 І калі Ён18 увайшоў у Капернаум, да Яго падышоў сотнік, просячы Яго:
6 і кажучы: Госпадзе, мой слуга ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна мучыцца.
7 І кажа яму [Ісус]: Я прыйду і вылечу яго.
8 А ў адказ сотнік сказаў: Госпадзе! Я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах, але толькі скажы слова і мой слуга паправіцца.
9 Бо і я чалавек падуладны і, маючы пад сабою воінаў, кажу гэтаму: «Пайдзі», і ён ідзе; а другому: «Прыйдзі», і ён прыходзіць; і свайму слугу: «Зрабі гэта», і ён робіць.
10 Пачуўшы ж, Ісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі ўслед: Сапраўды кажу вам: ні ў кога ў Ізраілі Я не знайшоў такой вялікай веры.
11 Кажу ж вам, што шмат хто прыйдзе з усходу і захаду і ўзляжа з Аўраамам, Ісаакам і Іякавам у Царстве Нябёсаў,
12 а сыны царства будуць выкінуты ў знадворную цемру; там будзе плач і скрыгат зубоў.
13 І Ісус сказаў сотніку: Ідзі, як паверыў ты, няхай так і будзе табе. — І паправіўся яго слуга ў тую ж гадзіну.
14 І Ісус, прыйшоўшы ў дом Пятра, убачыў, што яго цешча ляжыць і ў яе гарачка.
15 І Ён дакрануўся да яе рукі, і гарачка пакінула яе, і ўстала яна і прыслугоўвала Яму19.
16 А калі звечарэла, да Яго прывялі шмат апантаных; і Ён выгнаў духаў словам і вылечыў усіх хворых;
17 каб спраўдзілася сказанае праз Ісаію, прарока, які кажа: «Ён узяў на Сябе нашы немачы і панёс нашы хваробы».
18 А Ісус, убачыўшы натоўп вакол Сябе, загадаў вучням адплыць на другі бок.
19 І адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўніку, я пайду ўслед за Табою, куды б Ты ні пайшоў.
20 А Ісус кажа яму: У лісіц ёсць норы, і ў нябесных птушак — гнёзды, а Сыну Чалавечаму няма дзе галаву прыхіліць.
21 Другі ж з [Яго] вучняў сказаў Яму: Госпадзе, дазволь мне спярша пайсці і пахаваць свайго бацьку.
22 Але Ісус кажа20 яму: Ідзі ўслед за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых.
23 І калі Ён ўвайшоў у лодку, пайшлі ўслед за Ім вучні.
24 І вось, вялікая бура ўзнялася на моры, так што лодку накрывала хвалямі; а Ён спаў.
25 І [Яго вучні], падышоўшы, пабудзілі Яго, кажучы: Госпадзе, ратуй [нас], гінем.
26 А Ён кажа ім: Чаму вы такія баязлівыя, малаверы? — Тады Ён устаў і забараніў вятрам і мору, і настала вялікая ціша.
27 І людзі дзівіліся, кажучы: Хто Гэты такі, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?
28 І калі Ён прыплыў на другі бок, у зямлю Гадарынскую21, сустрэлі Яго, выходзячы з магільняў, два апантаныя, вельмі лютыя, так што ніхто не мог прайсці тою дарогаю.
29 І вось, яны закрычалі, кажучы: Што Табе да нас, [Ісусе], Сыне Божы? Ты прыйшоў сюды, каб заўчасна мучыць нас.
30 А ўдалечыні ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней.
31 І дэманы прасіліся ў Яго, кажучы: Калі Ты выганяеш нас, пашлі нас у гурт свіней.
32 І Ён сказаў ім: Ідзіце! — І яны, выйшаўшы, пайшлі ў [гурт] свіней; і вось, кінуўся ўвесь гурт [свіней] са стромы ў мора і загінуў у водах.
33 А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё і пра тое, што было з апантанымі.
34 І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу, і, убачыўшы Яго, яны прасілі, каб Ён адышоў з іх межаў.

Примечания к тексту

5 18: У некат. рукап.: Ісус.
15 19: У некат. рукап.: ім.
22 20: У некат. рукап. сказаў.
28 21: Варыянт: Гергесінскую.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Матфея, 8 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.