Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 8 Паводле Мацьвея, 8 глава

1 Калі-ж Ён зыйшоў з гары, усьлед за Ім ішло мноства народу.
2 І вось падыйшоў адзін, заразны праказаю і, кланяючыся Яму, прамовіў: — Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
3 Ісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: — хачу, будзь чыстым. І ў той-жа час ён ачысьціўся ад праказы.
4 І сказаў яму Ісус: — глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажыся сьвячэньніку, і прынясі дар, як запавядаў у законе Майсей, у засьветчаньне ім.
5 Калі-ж увайшоў Ён у Капэрнаум, падыйшоў да Яго сотнік, молячы Яго;
6 І кажучы: — Госпадзе! слуга мой ляжыць дома спараліжаваны і цяжка пакутуе.
7 Ісус кажа яму: — Я прыйду і ацалю яго.
8 Сотнік-жа ў адказ сказаў: — Госпадзе! недастойны я таго, каб увайшоў Ты пад страху маю, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой.
9 Бо і я чалавек падначалены, і пад сабою маю ваякаў; і кажу аднаму — пайдзі, і ён ідзе, і другому — прыйдзі, і прыходзіць, і слузе майму — зрабі гэта — і ён робіць.
10 Пачуўшы гэтае, Ісус задзівіўся і сказаў спадарожнікам Сваім: — папраўдзе кажу вам: і ў Ізраілю не знайшоў Я гэткаі веры.
11 Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з Усходу і Захаду і засядуць з Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Ўладарстве Нябесным.
12 А сыны ўладарства вычыаныя будуць у цьму прадонную; там будзе плач і скрыгат зубоў.
13 І сказаў Ісус сотніку: — ідзі, і па веры тваёй няхай станецца табе; і ачуняў слуга яго ў тую-ж гадзіну.
14 Прыйшоўшы ў дом Пятроў, Ісус убачыў цёшчу Пятровую, якая ляжала ў гарачцы.
15 І дакрануўся да рукі яе, і гарачка пакінула яе; яна ўстала і паслугоўвала Яму.
16 Пазьней, увечары, прыводзілі да Яго шматлікіх апанаваных злыдухам, і Ён выгнаў злыдухаў словам і ацаліў усіх надужных.
17 Каб збылося сказанае праз прарока Ісайю, які гаворыць: — Ён узяў на Сябе немачы нашыя, і панёс нядугі нашыя.
18 Калі Ісус пабачыў мноства народу вакол Сябе і воліў (вучням Сваім) адплысьці на другі бок.
19 Тады адзін кніжнік, падыйшоўшы, сказаў Яму: — Вучыцель! пайду за Табою, куды-б Ты ні йшоў.
20 Ісус кажа яму: — лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе прытуліць галаву.
21 Іншы-ж, адзін з вучняў Ягоных, сказаў Яму: — Госпадзе! дазволь мне перш пайсьці пахаваць айца майго.
22 Але Ісус сказаў яму: — ідзі за Мною і прызнач мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў.
23 І калі Ён увайшоў у лодку, за Ім пайшлі вучні Ягоныя.
24 І вось усхадзілася вялікая бура на моры, аж хвалі пачалі заліваць лодку; Ён-жа спаў.
25 І, падыйшоўшы, вучні Ягоныя пабудзілі Яго, кажучы: — Госпадзе, ухавай нас — загібаем!
26 І кажа ім: — чаго такія баязьліўцы, малаверы? Тады ўстаў, забараніў вятром і мору, і сталася вялікая ціша.
27 А людзі дзівіліся і гаварылі: Хто-ж ёсьць Ён, што ветры і мора паслушныя Яму?
28 І калі Ён прыбыў на другі бераг, у краіну Гергесінскую, насустрач Яму выйшлі з магілаў двое апанаванных злыдухам, такія лютыя, што ніхто не адважваўся хадзіць той дарогай.
29 І вось яны закрычалі, кажучы: — што маем мы да Цябе, Сыне Божы? Прыйшоў Ты сюды перадчасна мучыць нас?.
30 Воддаль-жа ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіней.
31 І злыдухі прасілі Яго, кажучы: — калі выганіш нас, дык пашлі нас у чараду сьвіньней.
32 І сказаў ім: — ідзеце; яны, выйшаўшы, пайшлі ў стада сьвиное; і вось, увесь гурт сьвіньней рынуўся з крутога берагу ў мора, і затануў у вадзе.
33 Пастухі-ж зьбеглі, і, прыйшоўшы ў места, расказалі пра ўсё, і пра тых, апанаваных злыдухамі.
34 І вось ўсё места выйшла насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў за межы іхныя.

Примечания к тексту

3 сказаў — ці — кажа.
4 сьвячэньніку — ці — ерэю, сьвятару.
17 недугі — ці — пакуты.
22 прызнач — ці — пакінь.
27 што — ці — калі.
28 апанаванных — ці — апантаных.
29 У славянскай мове: «Усе возопіста глаголюшче: что нам і Тебе Ісусе Сыне Божій». У ангельскім перакладзе, як у каталіцкай Бібліі, так і пратэстанскай: ”What have we to do with thee, Son of God?”.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 8 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.