Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 21 Паводле Мацьвея, 21 глава

1 І калі набліжаліся да Ерусаліму і ўвайходзілі ў Віфагію пры гары Аліўнай, тады паслаў Ісус двух вучняў, кажучы ім:
2 — Ідзеце ў аселішча, што проста перад вамі, і зараз-жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асілянё з ёю; адвязаўшы, прывядзеце іх да Мяне.
3 І калі хто скажа вам штось, адкажэце, што Госпад іх патрабуе, — і ўраз-жа пашле іх.
4 Асталася ўсё гэта, каб збылося сказанае праз прарока, які гаворыць:
5 — скажэце дачцы Сыёнавай: вось Кароль твой ідзе да цябе, лагодны, седзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай.
6 Вучні, пайшоўшы зрабілі так, як загадаў ім Ісус.
7 Прывялі асьліцу і асьлянё, і паклалі на іх адзеньне сваё, і Ён сеў паверх іх.
8 Грамады народу пасьцілалі адзеньні свае па дарозе, а іншыя зразалі веткі дрэў і пасьцілалі імі дарогу.
9 Грамады народу, што йшло перад Ім і за Ім, ідучы ўсклікалі: — Гасанна Сыну Давыдаву! Дабраславёны, Хто йдзе ў імя Гасподняе, гасанна ў вышынях.
10 І калі ўвайшоў Ён у Ерусалім, усе места ўзрушылася, і гаварылі: — хто-ж гэта?.
11 Народ-жа адказаў: — гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага.
12 Ісус-жа, увайшоўшы у храм Божы, выгнаў усіх тых, якія таргавалі і куплялі ў храме, і абярнуў сталы мяняльнікаў і седлішчы гандляроў галубамі.
13 І сказаў ім: — напісана ёсьць — Дом Мой домам малітвы назавецца — а вы зрабілі яго прытонам зладзейскім.
14 І прыступілі да Яго ў храме сьляпыя і кульгавыя, і Ён ацаліў іх.
15 Першасьвятары і кніжнікі, гледзячы на цуды, якія Ён стварыў, і на дзяцей, якія ўсклікалі ў храме — Гасанна Сыну Давыдаву, — узбурыліся.
16 І сказалі Яму: — ці чуеш, што яны гавораць? Ісус-жа кажа ім: — так, хіба вы ніколі ня чыталі — з вуснаў дзяцёнкаў і сысункоў Ты ўчыніў хвалу.
17 І пакнінуўшы іх, адыйшоў вонкі з места, да Віфанію і там застаўся нанач.
18 А нараніцы, варачаючыся да места, адчуў голад.
19 І угледзеўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падыйшоў да яе, і нічога не знайшоўшы на ёй, апрача толькі лісьця, кажа да яе: — няхай-жа ніколі ня будзе на табе плоду давеку, і смакоўніца зараз-жа засохла.
20 Абачыўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: — як гэта ў той-жа час засохла смакоўніца.
21 Ісус-жа ў адказ сказаў ім: — запраўды, кажу вам: калі будзеце мець веру бяз сумліву, дык ня толькі падобнае да смакоўнічага створыце, але каб і гары гэтай сказалі: — узьніміся і кінься ў мора, тое станецца.
22 І ўсё, чаго папросіце ў малітве з вераю, дастанеце.
23 І калі прыйшоў Ён у храм і навучаў, прыступілі да Яго першасьвятары і старшыні народныя, кажучы: — якою ўладаю Ты гэта чыніш, і хто Табе даў гэткую ўладу?
24 У адказ ім Ісус сказаў: — Я таксама хачу паставіць вам адно пытанне, і калі вы Мне адкажаце, то і Я вам скажу, якою ўладаю гэта ўчыняю.
25 Хрышчэньне Янава адкуль было, з неба ці ад людзей? яны-ж разважылі ў сабе: — Калі скажам: — з неба, Ён скажа нам: — чаму-ж вы не паверылі яму.
26 А калі скажам — ад людзей, боязна прад народам, бо ўсе ўважаюць Яна за прарока.
27 І ў адказ Ісусу сказалі: — ня ведаем, тады і Ён сказаў ім: — не скажу і Я вам, якою ўладаю гэта ўчыняю.
28 А як вам выдаецца? чалавек некі меў двух сыноў; і падыйшоўшы да першага, сказаў: — сыне, ідзі сёньня працаваць у вінаградніку маім.
29 Ён-жа у адказ сказаў — не хачу; але потым, раскаяўшыся, пайшоў.
30 І падайшоўшы да другога, ён сказаў тое-ж; гэты у адказ: — я іду, гаспадару, і не пайшоў.
31 Каторы з двух выканаў волю айца? Кажуць Яму: — першы. Ісус гаворыць ім: — папраўдзе кажу вам, што мытнікі і блудніцы йдуць наперадзе вас у Уладарства Божае.
32 Бо прыйшоў да вас Ян Хрысьціцель шляхам праведнасьці, і вы не паверылі яму; а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы-ж і бачыўшы гэтае, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.
33 Іншую прыпавесьць слухайце. Чалавек некі, гаспадар дому, насадзіў вінаграднік, абвёў яго агарожай, выкапаў у ім таўчэльню, збудаваў вежу і, здаўшы яго вінаградарам, адышоў.
34 Калі-ж надышоў час плёнаў, ён паслаў слугаў сваіх узяць плёны свае.
35 Вінары, схапіўшы слугаў яго, аднаго пабілі, другога забілі, іншага скаменавалі.
36 Зноў паслаў ён іншых, больш, як першы раз, і з імі зрабілі тое самае.
37 Урэшце паслаў ён да іх сына свайго, кажучы, пасаромяцца сына майго.
38 Але вінары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: — гэта спадкаемца, пойдзем заб'ём яго і заўладаем спадчынай ягонай.
39 І ўзяўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.
40 Вось-жа, калі прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінарамі?
41 Кажуць Яму: — злыдняў гэтых аддасьць на ліхую сьмерць, а вінаграднік аддасьць іншым вінарам, якія будуць аддаваць яму плёны ў свой час.
42 Ісус кажа ім: — няўжо вы ніколі не чыталі ў Пісаньні: камень, адкінуты будаўнічымі, той самы стаў галавою вугла; ад Госпада сталася гэта, і ёсьць дзіўна ў вачох нашых.
43 Дзеля гэтага кажу вам, што адыймецца ад вас Уладарства Божае, і дадзена будзе народу, які прыносіць плёны яго.
44 І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецца, а на каго ён упадзе, таго разатрэ.
45 І пачуўшы прыпавесьці Ягоныя, першасьвятары і фарысеі зразумелі, што гаворыць пра іх.
46 І стараліся схапіць Яго, але пабаяліся народу, бо Яго ўважалі за прарока.

Примечания к тексту

13 зладзейскім — ці — грабежніцкім.
18 варачаючыся — ці — вяртаючыся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 21 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.