Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 15 Паводле Мацьвея, 15 глава

1 Тагды прыйходзяць да Ісуса з Ерусаліму кніжнікі і фарысеі і кажуць:
2 — Чаму вучні Твае пераступаюць пераданьні старэйшых: ня мыюць рук сваіх, калі ядуць хлеб?
3 Ён-жа ў адказ сказаў ім: — чаму-ж і вы пераступаеце запавет Божы дзеля пераданьня свайго?
4 Бог запавядаў: — шануй айца твайго і маці тваю, і — хто надругаецца над айцом ці маці, няхай сьмерцяй памрэ.
5 Вы-ж кажаце: — хто скажа айцу свайму, ці маці: — Богу ахвяравана тое, чым-бы ты ад мяне мог карыстацца.
6 — Тады ўжо той можа і не ўшаноўваць айца свайго, ці маці свае; і зьняважылі запавет Божы пераданьнем сваім.
7 Аблыжнікі! добра праракаваў пра вас Ісайя, кажучы:
8 — Збліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі, і языком шануюць Мяне, сэрца-ж іхнае далёка стала ад Мяне.
9 Але дарма ўшаноўваюць Мяне, пашыраючы навукі і запаветы чалавечыя.
10 І, пазваўшы да Сябе народ, сказаў ім: — слухайце і разумейце.
11 Ня тое, што ў вусны ўвайходзіць, апаганьвае чалавека, але тое, што з вуснаў выйходзіць, апаганьвае чалавека.
12 Тады вучні Ягоныя, падыйшоўшы, сказалі Яму: — ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, абразіліся.
13 Ён-жа ў адказ сказаў: — усякая расьліна, якой Айцец Мой Нябесны не насаджаў, выкаранена будзе.
14 Пакіньце іх, яны сьляпыя правадыры сьляпых, а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ў яму ўпадуць.
15 Пётра-ж, азваўшыся, сказаў Яму: — растлумач нам прыпавесьць гэтую.
16 І сказаў Ісус: — ці-ж і вы ня маеце розуму?
17 Ці-ж не разумееце, што ўсё прынятае ў вусны ў жывот прайходзіць ды вон выкідаецца.
18 А што з вуснаў, тое з сэрца выходзіць, і гэта апаганьвае чалавека.
19 Бо з сэрца выходзяць злыя помыслы, забойствы, чужаложствы, блудадзеяньні, зладзействы, аблыжніцтвы, блюзьнерствы.
20 Гэта апаганьвае чалавека, а есьці з нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека.
21 І выйшаўшы адтуль, Ісус адыўшоў у землі Тырскія і Сідонскія.
22 І вось жанчына хананеянка, выйшаўшы з тых аколіц, галасіла да Яго: — зьмілуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давыдаў: дачка мая цяжка мучыцца ад нячыстага.
23 Ён-жа не адказаў ёй ні слова; і вучні Ягоныя, падыйшоўшы, прасілі Яго, кажучы: — адпусьці яе, бо галосіць усьлед за намі.
24 Ён-жа ў адказ сказаў: — Я пасланы толькі за загінутых авечак дому Ізраілевага.
25 Але яна, падыйшоўшы, кланялася Яму і гаварыла: — Госпадзе! памажы мне.
26 Ён-жа ў адказ сказаў: — нядобра адыймаць хлеб у дзяцей ды кідаць шчанятам.
27 Яна-ж сказала: — так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, якія спадаюць ад стала гаспадароў.
28 Тады, ў адказ, Ісус сказаў ёй: — о, жанчына! вялікая вера твая, няхай будзе табе подле жаданьня твайго; і ацалілася дачка яе ад тэй часіны.
29 Адыйшоўшы адтуль, Ісус прыйшоў да мора Галілейскага, і ўзыйшоўшы на гару, сеў там.
30 І надыйшло да Яго мноства народу, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калекаў і шмат іншых, і палажылі іх да ног Ісусавых, і Ён ацаліў іх.
31 І дзіваваўся народ, пабачыўшы, што нямыя сталі гаварыць, какалечаныя сталі здавовымі, кульгавыя пачалі хадзіць і сьляпыя — бачыць, і славілі Бога Ізраілевага.
32 Ісус-жа, падазваўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада мне народу, што ўжо тры дні прабылі пры Мне, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць-жа іх галодных ня хачу, каб не аслабелі ў дарозе.
33 І кажуць Яму вучні Яго: — скуль-жа нам у пустыні узяць гэтулькі хлеба, каб накарміць гэткую грамаду?
34 Ісус гаворыць ім: — колькі маеце хлебаў? яны-ж сказалі — сем і крыху рыбак.
35 Тады загадаў народу прылегчы на зямлі.
36 І ўзяўшы сем хлябоў і рыбу ды ўзьнёсшы хвалу, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні — народу.
37 І елі ўсе, і пад'елі, і набралі астачы сем поўных карабоў.
38 Было-ж усіх ядуноў — чатыры тысячы мужчын, апрача жанчын і дзяцей.
39 І адпусьціўшы народ, увайшоў у лодку і прыбыў ў аколіцы Магеданскія.

Примечания к тексту

2 пераступаюць — ці — перамінаюць.
4 надругаецца — ці — зьневажае.
7 Аблыжнікі — ці — Крывадухі (шнікі).
9 ўшаноўваюць — ці — пакланяюцца.
28 ацалілася — ці — вызвалілася ад нядугу.
38 жанчын — ці — жонаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 15 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.