Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 11 Паводле Мацьвея 11 раздзел

1 І было-ж, — калі скончыў Ісус настаўленьні дванаццацём вучняў Сваіх, пайшоў адтуль навучаць і вешчаваць у местах іхных.
2 Ян-жа, дачуўшыся ў вязьніцы пра дзеяньні Ісуса, паслаў двух вучняў сваіх;
3 Каб сказаць: — ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці чакаць нам іншага?
4 І сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, скажэце Яну, што вы чуеце і бачыце.
5 Сьляпыя празраюць, і кульгавыя ходзяць; пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, памершыя ўваскрасаюць і ўбогія дабравесьцяць.
6 І шчасьлівы той, хто не зблазьніцца ўва Мне.
7 Калі-ж яны пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Яна: чаго глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну, ветрам хіляную?
8 Дык што глядзець хадзілі вы? ці чалавека у мяккае адзеньне ўбранага? але адзетыя ў мяккае адзеньне ў палацах царскіх знаходзяцца.
9 Але чаго глядзець хадзілі вы? прарока? так, кажу вам, і больш, за прарока.
10 Бо ён той, пра каго напісана: — вось Я пасылаю ангела Майго прад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой прад Табою.
11 Папраўдзе кажу вам: з народжаных ад жанчын не паўставаў вялікшы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў Уладарстве Нябесным, вялікшы за яго.
12 Ад дзён-жа Яна Хрысьціцеля і дагэтуль Уладарства Нябеснае сілаю цярпеньня здабываецца і моцныя ў наважанасьці здабываюць яго.
13 Бо ўсе прарокі і закон прараклі да Яна.
14 І, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, каму належыць прыйсьці.
15 Хто мае вушы слухаць, няхай чуе.
16 Да каго-ж прыпадобню род гэты? Падобен ён да дзяцей, якія пасеўшы на рынку, пераклікаюцца між сабою.
17 Прамаўляючы: мы вам на пішчалках гралі, а вы не танцавалі, — а мы вам жалобу сьпявалі, і вы ня плакалі.
18 Бо вось прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць — ён злыдня мае.
19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і яны кажуць, — ядун і вінасмок, сябра мытнікаў і грэшнікаў; і апраўдана мудрасьць праз дзяцей яе.
20 Тады пачаў Ісус дакараць гарадам, у якіх найбольш дзеялася цудаў Ягоных, за тое, што не пакаяліся.
21 Гора табе, Харазіне, гора табе, Віфсаіда! Бо, калі-б у Тыры і Сідоне дзеяліся цуды, якія зьдзеяліся ў вас, то даўно-б яны ў валасяніцы і ў попеле пакаяліся.
22 Але кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў дзень судны, ніж вам.
23 І ты, Капэрнауме, да неба ўзьняўшыся, да пекла ўпадзеш; бо калі-б у Садоме былі цуды, якія ў табе створаныя, то ён стаяў-бы да сёнешняга дня.
24 Але, кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, ніж табе.
25 У той час, гаворачы далей, Ісус прамовіў: — слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўкрыў гэта ад прамудрых і разумных і адкрыў тое малым.
26 Так, Войча, бо такое было Тваё Дабраволеньне.
27 Усё Мне перадаў Айцец Мой, і ніхто ня знае Сына, апрача Айца, і Айца ніхто ня знае, апрача Сына, і каму Сын адкрыць захоча.
28 Прыйдзеце да Мяне ўсе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.
29 Вазьмеце ношу Маю на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорнага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым,
30 бо ноша Мая добрая, і цяжар Мой лёгкі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 11 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 11 раздзел в переводах:
Мацьвея 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.