Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 11 Евангеля Мацьвея 11 раздзел

1 І сталася, як скончыў Ісус расказаваць двананцацём вучанікам Сваім, перайшоў стуль вучыць а абяшчаць у местах іхных.
2 Яан жа, пачуўшы ў вязьніцы праз учынкі Хрыстовы, паслаў двух із вучанікаў сваіх,
3 Сказаць Яму: «Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?»
4 І, адказаўшы, Ісус сказаў ім: «Пайдзіце, накажыце Яану, што чуеце а бачыце:
5 Нявісныя празіраюць і кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць і ўбогім абяшчаюць Дабравесьць.
6 Шчасьлівы, хто не спакушаецца перазь Мяне».
7 Як жа яны пайшлі, Ісус пачаў гукаць грудом празь Яана: «Чаго глядзець вышлі вы на пустыню? ці трысьціны, што хістае вецер?
8 Чаго ж глядзець вышлі вы? чалавека, што адзеўшыся ў мяккія адзецьці? Гля, у палацах каралеўскіх тыя, што носяць мяккія адзецьці.
9 Чаго ж глядзець вышлі вы? прарокі? Але, кажу вам, і вялікшага за прароку.
10 Бо ён тый, пра каторага напісана: ’Вось, Я пасылаю ангіла Свайго перад відам Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою’.
11 Запраўды кажу вам: з народжаных жанкамі не паўстаў вялікшы за Яана Хрысьціцеля, але найменшы ў гаспадарстве нябёсным вялікшы за яго.
12 Ад дзён жа Яана Хрысьціцеля аж дагэтуль гаспадарства нябёснае здабываюць сілаю, і дужыя захапляюць яго;
13 Бо ўсі прарокі а закон аж да Яана праракалі.
14 І калі хочаце прыняць, ён Ільля, каторы мае прыйсьці.
15 Хто мае вушы слухаць, няхай слухае!
16 Але да каго прыраўную род гэты? Ён падобны да дзяцей, што сядзяць на рынках і, гукаючы таварышам,
17 Кажуць: ’Мы гралі вам на дудцы, і вы не скакалі; мы пяялі пахоўныя песьні, і вы ня плакалі’.
18 Бо прышоў Яан, ані есьць, ані п’ець; і кажуць: ’У ім нячысьцік’.
19 Прышоў Сын Людзкі, есьць і п’ець; і кажуць: "Во чалавек, жарло й п’яніца, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў’. І апраўджана мудрасьць учынкамі яе».
20 Тады пачаў Ён упікаць местам, ідзе сталася вельмі шмат магучых учынкаў Ягоных, за тое, што яны не пакаяліся:
21 «Бяда табе, Хоразыне! бяда табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыру а Сыдоне сталіся магучыя ўчынкі, сталыя ў вас, то даўно б яны ў зрэбніне а попеле пакаяліся б;
22 Але кажу вам: Тыру а Сыдону лягчэй будзе ў дзень суду, чымся вам.
23 І ты, Капернауме, ці не аж да неба быў узьняты, аж да пеклы ськінены будзеш; бо калі б у Содоме былі зьдзеяны магучыя ўчынкі, сталыя ў табе, яна засталася б дагэтуль.
24 Але, кажу вам, што зямлі Содомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чымся табе».
25 У тым часе, адказуючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Войча, Спадару неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб’явіў гэта бязьлеткам.
26 Але, Войча! бо такое было зычэньне Твае.
27 Усе перадаў Імне Айцец Мой, і ніхто ня знае добра Сына, апрача Айца; і Айца ня знае ніхто добра, апрача Сына, і каму Сын хоча аб’явіць.
28 Прыйдзіце да Мяне ўсі спрацаваныя а абцяжараныя, і Я дам вам супакой.
29 Вазьміце йго Мае на сябе і наўчыцеся ад Мяне, бо Я ціхі й лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам сваім;
30 Бо йго Мае прыемнае, і цяжар Мой лягкі».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 11 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 11 раздзел в переводах:
Мацьвея 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.