Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 4 Евангеля Мацьвея, 4 глава

1 Тады Ісус быў узьведзены Духам на пустыню дзеля спакусы д’явалам.
2 І поставаў Ён сорак дзён і сорак ночаў а наапошку запрагнуў.
3 І, дабліжыўшыся, спакусіцель сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя абярнуліся ў букаткі».
4 Але Ён, адказуючы, адказаў: «Напісана: ’Не адзіным хлебам жыва будзе людзіна, але кажным словам, што выходзе з вуснаў Божых’».
5 Тады бярэць Яго д’явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні,
6 І кажа Яму: «Калі» ты Сын Божы, кінься далоў, гэта ж напісана: ’Ангілам Сваім раскажа Ён празь Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб ты не спатыкнуўся аб камень нагою Сваей’».
7 Сказаў яму Ісус: «Напісана яшчэ: ’Не спакушай Спадара Бога свайго’».
8 Ізноў бярэць Яго д’явал на гару надзвычайна высокую, і паказуе Яму ўсі гаспадарствы сьвету й славу іх,
9 І кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, паўшы, паклонішся імне».
10 Тады кажа яму Ісус: «Вон, шайтане, бо напісана: ’Спадару Богу свайму кланяйся й Яму адзінаму служы’»
11 Тады кідае Яго д’явал,— і вось, ангілы прыступілі й служылі Яму.
12 Як Ісус дачуўся, што Яан адданы пад нагляд, Ён адыйшоў да Ґалілеі.
13 І, пакінуўшы Назарэт, прышоў і асяліўся ў Капэрнауме ўзморскім у граніцах Завулонавых а Наффалімовых,
14 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа:
15 «Зямля Завулонава а зямля Наффалімова, ля дарогі морскае, за Ёрданом, Ґалілея паганская,
16 Люд, што сядзеў у цямноце, абачыў вялікае сьвятло, і тым, што сядзелі ў краіне сьценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».
17 Адгэтуль Ісус пачаў навучаць а казаць: «Кайцеся, бо гаспадарства нябёснае дабліжылася».
18 І, праходзячы ля мора Ґалілейскага, Ісус абачыў двух братоў: Сымона, званага Пётрам, а Андрэя, брата ягонага, што закідалі сетку ў мора, бо былі рыбнікі;
19 І кажа ім: «Ідзіце за Імною, і Я ўчыню вас лаўбітамі, людзёў».
20 І яны зараз пакінулі сеткі й пайшлі за Ім.
21 І, ідучы стуль, Ён абачыў іншых двух братоў, Якава Заведэявага а Яана, брата ягонага, у струзе із Заведэям, айцом іхным, каторыя правілі сеткі свае, і гукнуў іх.
22 Яны ж зараз, пакінуўшы струг і айца свайго, пайшлі за Ім.
23 І хадзіў Ісус па ўсёй Ґалілеі, навучаючы ў бажніцах іхных, і абяшчаючы Евангелю гаспадарства, і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж людзёў.
24 І галасы празь Яго разышліся па ўсёй Сыры; і прыводзілі да Яго ўсіх хворых, у каторых розныя хваробы, і мучаных рознымі болямі, і апанаваных д’явалам, і люнатыкаў, і з палярушам, і Ён уздараўляў іх.
25 І йшоў за Ім чысьлены груд із Ґалілеі а Дзесяцімесьця а Ерузаліму а Юдэі а з-за Ёрдану.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.