Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 17 Евангеля Мацьвея 17 раздзел

1 А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую.
2 І адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня.
3 І вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гукаючы зь Ім.
4 І, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: «Спадару! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі».
5 Як ён яшчэ гукаў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: «Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце».
6 І, пачуўшы, вучанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся.
7 Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: «Устаньце й не палохайцеся».
8 І ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса.
9 І як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэту відзень, пакуль Сын Людзкі ня ўскрэсьне зь мертвых».
10 І папыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: «Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?»
11 І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе;
12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі будзе цярпець ад іх».
13 Тады вучанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля.
14 І як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім,
15 Сказаў: «Спадару! зьмілуйся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта — ў ваду.
16 І я быў прывёўшы яго да вучанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго».
17 І Ісус, адказуючы, сказаў: «О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды».
18 І зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны.
19 Тады вучанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
20 Ісус жа сказаў ім: «З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: ’Перайдзі адгэтуль туды’, і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.
21 Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам».
22 І як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: «Сын Людзкі неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкія;
23 І заб’юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне». І яны вельмі засмуціліся.
24 І прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: «Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?»
25 Ён адказаў: «Але». І як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: «Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?»
26 Пётра кажа Яму: «З чужых». Ісус сказаў яму: «Значыцца, сынове вольныя.
27 Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 17 раздзел в переводах:
Мацьвея 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.