Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Матауша, 17 Паводля Матауша, 17 глава

1 А пасьля шасьці дзён узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, ды завёў іх асобна на гару высокую.
2 І перамяніўся перад імі: заясьнеў воблік ягоны як сонца й адзеньне яго стала белае, бы сьнег.
3 І вось з’явіліся ім Майзей і Гальяш, гаворачыя з ім.
4 Пётр-жа, адазваўшыся, сказаў да Езуса: Усеспадару, добра нам тут быць! калі хочаш, сладзім тут тры гасподы сьвятыя: табе адну, Майзею адну і Гальяшу адну.
5 Калі ён яшчэ гаварыў, воблак ясны асланіў іх, а вось голас з воблаку гаворачы: «Гэта Сын мой улюбёны, ў якім мая мілаўспадоба, яго слухайце».
6 І вучні, пачуўшы, ніцам палі й вельмі спалохаліся.
7 Езус-жа, прыступіўшы да іх, дакрануўся й сказаў: Устаньце, ня бойцеся.
8 І, падняўшы вочы свае, яны нікога ня бачылі, апрача аднаго Езуса.
9 А як зыйходзілі яны з гары, загадаў ім Езус, мовечы: Нікому не кажэце аб відзеным, пакуль Сын чалавечы ня згробуўстане.
10 І выпытваліся ў яго вучні, кажучы: Дык чаму-ж кніжнікі гавораць, што перш павінен прыйсьці Гальяш?
11 Ён-жа ў адказ ім гавора: Гальяш-то прыйдзе і направіць усё.
12 Ады-ж кажу вам, Гальяш ужо прыйшоў, і не пазналі яго ды зрабілі з ім што хацелі. Так і Сын чалавечы цярпеціме ад іх.
13 Тады вучні зразумелі, што гаварыў ім аб Яне Хрысьціцелю.
14 А калі прыйшоў да народу, прыступіўся да яго чалявек і, ўпаўшы перад ім на калені, казаў:
15 Усеспадару, зжалься над сынам маім, бо ён люнатык і цяжка мучыцца: часта падае ў вагонь, а часта ў воду.
16 Я прыводзіў яго да тваіх вучняў і не маглі яго аздаравіць.
17 Езус-жа, адказваючы, сказаў: О родзе няверны й разбэшчаны! Дакуль-жа я буду з вамі? Дакуль цярпеціму вас? Прывядзеце мне яго сюды.
18 І насварыўся на яго Езус і выйшаў з яго нячысты і аздаравеў хлапец з тае гадзіны.
19 Тады прыступілі да Езуса вучні насамоце й сказалі: Чаму мы не маглі яго выгнаць?
20 Сказаў ім Езус: Дзеля няверы вашае. Бо сапраўды кажу вам, калі мецімеце веру, як зерне гарчычнае, скажаце гэтай гарэ: «Перайдзі адгэтуль туды», дык пяройдзе, і нічога для вас ня будзе немагчымага.
21 Гэты бо род ня выганяецца йнакш, як толькі малітвай і постам.
22 Калі-ж яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: Сын чалавечы мае быць выданы ў рукі людзей,
23 і заб’юць яго, а на трэці дзень згробуўстане. І яны моцна зажурыліся.
24 А калі прыйшлі ў Кафарнаум, падыйшлі да Пятра тыя, што збіралі дыдрахмы і сказалі яму: Ці ваш вучыцель ня плаціць дыдрахмы?
25 Ён кажа: Аякжа. І калі ўвайшоў у дом, Езус папярэдзіў яго, кажучы: Як табе здаецца, Сымоне? Уладары зямныя з каго бяруць даніну або падатак, із сваіх сыноў, ці з чужых?
26 Адказвае Пётр: з чужых. Езус кажа яму: Дык сыны вольныя.
27 Але, каб нам іх ня згоршыць, ідзі на мора ды закінь вуду й тую рыбу, якая пападзе перша, вазмі й, адчыніўшы яе рот, знойдзеш статэра; узяўшы яго, дай ім за мяне і за сябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Матауша, 17 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.